Чаму кіраўніцтва Расеі так упарта трымаецца за Беларусь, выступаючы міжнародным адвакатам існуючага палітычнага рэжыму? Гэтая тэма неаднойчы ўзьнікала ў кулюарах журналісцкай канфэрэнцыі ў Баку, якая зь ініцыятывы Міжнароднага інстытуту прэсы сабрала прадстаўнікоў мэдыяў з амаль трох дзясяткаў краінаў сьвету. Ацаніць рэальны і закулісны стан расейска-беларускіх адносінаў Ігар Карней папрасіў адну з кіраўніц згаданай арганізацыі, сустаршыню расейскай «Фундацыі19/29» Галіну Сідараву.
Галіна Сідарава — асоба ў журналісцкім асяродку аўтарытэтная. Працавала ў часопісе «Новое время», была дарадцай міністра замежных спраў Расеі Андрэя Козырава, пасьля гібелі ў аівякатастрофе рэдактара папулярнага выданьня «Совершенно секретно» Арцёма Баравіка цягам 10 гадоў (да 2010 году) узначальвала калектыў рэдакцыі. Сёлета ў чэрвені на кангрэсе Міжнароднага інстытуту прэсы (International Press Institute) у Трынідадзе і Табага аднагалосна абраная старшынёй выканкаму гэтай найстарэйшай журналісцкай арганізацыі з штаб-кватэрай у Вене.
Як спадарыня Сідарава ацэньвае той факт, што, нягледзячы на пэрыядычныя канфлікты паміж Масквой і Менскам, кіраўніцтва Расеі трымаецца стратэгіі на фактычнае ўтрыманьне Беларусі? Дзеля чаго Крэмль гатовы ісьці на мільярдныя траты, падкормліваючы неканкурэнтаздольную беларускую эканоміку?
«У расейскім думаючым грамадзтве з ацэнкай усё ў парадку. Зразумела, што калі браць стаўленьне да Беларусі, стаўленьне да беларусаў, то нашы адносіны з той катэгорыі, што бліжэй не бывае. Так склалася, што гэта абсалютна братэрскія, скажам так, сямейныя адносіны паміж намі. Зь іншага боку, калі разглядаць адносіны паміж дзяржавамі, то напэўна, ёсьць нейкае разуменьне на ўзроўні верхніх элітаў, што без закулісных гульняў не абысьціся. Бо зразумела, што аўтарытарызм — ён і там, і там ёсьць, проста па-рознаму праяўляецца. У Беларусі, як на мой погляд з боку, ён, магчыма, больш акрэсьлена адпэрсаніфікаваны. У Расеі ён таксама пэрсаніфікаваны, але паколькі Расея вялікая, то, тым ня меней, гэтая пэрсаніфікацыя больш шматаблічная».
Галіна Сідарава лічыць, што расейскім уладам гульні зь Менскам патрэбныя яшчэ і дзеля таго, каб падкрэсьліць: на тле Аляксандра Лукашэнкі той жа Ўладзімер Пуцін выглядае не такім ужо і дрымучым дыктатарам:
«Зразумела, што па розуме Расеі падтрымліваць беларускі рэжым (хоць у дадзенай сытуацыі да месца сказаць „утрымліваць“), браць на сябе такі цяжар нелягічна. Асабліва пры тым, што ў Расеі самой поўна праблемаў, якія зараз робяцца вельмі відавочнымі — асабліва пасьля выбараў — нават для тых людзей, якія раней палітыкай мала цікавіліся і ў большай ступені былі занятыя сваімі надзённымі, асабістымі, канкрэтнымі справамі. З аднаго боку, Лукашэнка — абсалютна некіраваны палітык, зь іншага — прадказальны аўтарытарны кіраўнік, ад якога сыходзіць зусім зразумелы мэсыдж. Але тут, магчыма, справа яшчэ ў тым, што, як мне падаецца, на тле Беларусі, на тле некаторых рэчаў, якія дазваляе сабе Лукашэнка, расейскі Пуцін выглядае ўвогуле дэмакратам. То бок, у нейкім сэнсе, гэта таксама ўлічваецца, таксама адна з прычынаў гульні на кантрасьце. Маўляў, я яшчэ не самы мацёры, ёсьць, аказваецца, дыктатары „круцейшыя“. Я не выключаю нават гэтага».
Суразмоўніца гаворыць, што ўтрыманьне рэжыму Лукашэнкі — значныя выдаткі для бюджэту нават па расейскіх мерках. Але пры гэтым адсутнасьць лёгікі прасочваецца і ў шмат якіх іншых рашэньнях уладаў:
«Канечне, калі браць на ўвагу ўсе нашы ўнутраныя расейскія праблемы, то гэта нейкае абсалютнае шаленства. Зрэшты, для Расеі гэта амаль звыклая справа, бо гэткае ж шаленства, калі, прабачце мяне, у такі час купляецца для піцерскага «Зэніту» футбаліст, які каштуе 100 мільёнаў даляраў. Не сакрэт, што робіцца гэта за сродкі «Газпраму». Я да таго, што гэта бюджэт гораду Падольску. І гэта лічыцца ў парадку рэчаў. У часе канфэрэнцыі ў Баку мы якраз абмяркоўвалі гэта зь нямецкім журналістам Юргенам Ротам. Што было б, каб нейкі нямецкі канцэрн нешта падобнае сабе дазволіў? Як бы грамадзкасьць на гэта адрэагавала? На жаль, у Расеі гэта пакуль праходзіць. Так, крыху пашумяць, журналісты напісалі, нехта абурыўся, але, тым ня меней, урэшце гэта глытаюць. Хоць, калі ўдумацца, людзі ў Расеі жывуць чорт ведае ў якіх умовах, а тут такія «інвэстыцыі».
Неаднойчы падавалася, што кожны расейска-беларускі канфлікт стане для Лукашэнкі апошнім. Пасьля абвяшчэньня чарговай гандлёвай вайны пракрамлёўскія мэдыі не саромеліся ў выказваньнях на адрас бліжэйшага саюзьніка, той жа манэтай адказвала беларуская прапаганда. Але разборкі на палітычным узроўні не пахіснулі пазыцыі Лукашэнкі. Палітычныя спрэчкі ацэньвае Галіна Сідарава:
«У мяне такое адчуваньне, што яны ўжо прызвычаіліся да такога стану пэрманэнтных канфліктаў. Здаецца, што паміж сабой яны існуюць у адпаведнасьці з расейскай прымаўкай „Милые бранятся — только тешатся“. Такое вызначэньне вельмі адпавядае таму, што адбываецца. Уражаньне, што атрымліваюць кайф ад таго, што вось паспрачаліся чарговым разам, усе ўзбудзіліся, журналісты напісалі, што Масква вынесла ледзьве не апошняе 99-е папярэджаньне. А потым усё зноў заціхла, і нават ніхто ўжо ня памятае — а якім, уласна кажучы, чынам гэтае прымірэньне адбылося? І нібыта ўсё зноў добра, нібыта зноў адбываюцца нейкія кантакты. А самае галоўнае, з кім застанецца Расея, калі яна канчаткова пасварыцца з Лукашэнкам? Напэўна, трэба ўлічваць і такі момант — усё ж намінальныя саюзнікі, сябры. Абхазія, Паўднёвая Асэтыя — гэта добра, але для Расеі, што называецца, малавата будзе. А тут, як ні круці, усё ж цэлая незалежная дзяржава. Таму, думаю, гэта таксама грае пэўную ролю. Такім чынам, падсумоўваючы: па-першае, той момант, што на тле Лукашэнкі Пуцін выглядае яшчэ адносна прыстойна; па-другое, хай „паршывенькі“, але затое свой, зразумелы, да якога ў Маскве ўжо прызвычаіліся».

З аднаго боку, Лукашэнка — абсалютна некіраваны палітык, зь іншага — прадказальны аўтарытарны кіраўнік, ад якога сыходзіць зусім зразумелы мэсыдж