22 верасьня ў менскім гатэлі «Юбілейны» кароткатэрміновыя назіральнікі ад Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якія прыехалі на выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня, правялі брыфінг. Сустрэча праходзіла за зачыненымі для журналістаў дзьвярыма — ім дазволілі зрабіць толькі пратакольныя здымкі. Пра што ішла гаворка, арэспандэнту «Свабоды» распавялі беларускія палітыкі, якіх міжнародныя назіральнікі запрасілі на брыфінг.
Першым з канфэрэнц-залі выйшаў намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч:
«Я сканцэнтраваўся на тых кампаніях, якія праводзіць рух „За свабоду“ падчас гэтых выбараў. Найперш распавёў назіральнікам пра „Народную праграму“. Таксама пра ўдзел Аляксандра Мілінкевіча ў выбарах у якасьці кандыдата ў дэпутаты і прычыны ягонай нерэгістрацыі. Сказаў, што цяпер рух „За свабоду“ канцэнтруецца на падліку яўкі ў 101-й выбарчай акрузе Менску. Мы пастараліся татальна „закрыць“ усе выбарчыя ўчасткі. І гэта дапамагло нам адсачыць новыя мэханізмы фальсыфікацыі, якія выкарыстоўваюць выбарчыя камісіі, каб дасягнуць неабходнай яўкі на этапе папярэдняга галасаваньня. Таксама мы будзем назіраць татальна тут і падчас асноўнага дня галасаваньня».
На праблеме палітычных вязьняў сканцэнтраваў сваю ўвагу сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня партыі БХД Віталь Рымашэўскі:
«У ацэнцы беларускіх выбараў самае галоўнае — гэта папярэднія ўмовы іх правядзеньня. Гэта — наяўнасьць палітвязьняў, гэта яшчэ адзін год пакараньня для Зьмітра Дашкевіча. А нерэгістрацыя партыі БХД пазбаўляе яе паўнавартаснага ўдзелу ў выбарчай кампаніі. І гэты крытэр ёсьць галоўны для разуменьня таго, што адбываецца цяпер у Беларусі.
І ўвогуле сёньня я зьвярнуўся да парлямэнатроў і сказаў ім, што каб даведацца пра рэальны стан з правамі чалавека і свабодай выбараў у Беларусі, важна ім быць на выбарчых участках. Але яшчэ важней было б хоць адзін дзень правесьці ў вязьніцы з Дашкевічам альбо іншымі палітвязьнямі. І гэта дапаможа зразумець, якая выбарчая свабода ў нас у Беларусі ёсьць».
Я спытаў Віталя Рымашэўскага, як рэагавалі міжнародныя назіральнікі на ягоны выступ:
«Было шмат пытаньняў. Я быў на адной панэлі зь Лябедзькам і Янукевічам. Жывая атрымалася дыскусія. Задавалі пытаньні прадстаўнікі Расеі, Казахстана, Швэцыі, Грэцыі... Усе цікавіліся сытуацыяй».
Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ патрэбна пераглядаць сваю стратэгію адносна Беларусі. Прызнаньне Нацыянальнага сходу Беларусі паўнавартасным парлямэнтам, што зрабіла ПА АБСЭ ў 2000 годзе, было вялікай стратэгічнай памылкай. Пра гэта казаў міжнародным парлямэнтарам лідэр АГП Анатоль Лябедзька:
«Імкненьне навучыць дэмакратыі прызначаных дэпутатаў завяршылася фіяска. Па выніках ужо 12 гадоў мы можам сказаць, што самае цемяршальнае заканадаўства было прынятае якраз тымі людзьмі, якія прыяжджалі на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. І тут трэба рабіць пэўныя высновы. Гэтаксама як ацэньваць эфэктыўнасьць стратэгіі, калі прыяжджаюць і фіксуюць тое, што і так усе ведаюць. Тут патрэбныя новыя падыходы».