Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Без альтэрнатывы


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына
На гэтых выбарах у 16 акругах альтэрнатывы праўладным кандыдатам ня будзе. Гэтую лічбу назвала сёньня старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў размове з журналістамі. Паводле папярэдніх дадзеных, барацьбу за 110 дэпутацкіх мандатаў працягнуць 293 прэтэндэнты.

У параўнаньні зь мінулымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў, актыўнасьць кандыдатаў у краіне амаль не павялічылася. Як і ў 2008 годзе, сёлета на адно дэпутацкае крэсла — у сярэднім меней за тры кандыдаты, у 15% акругаў альтэрнатывы для выбарцаў няма. Чатыры гады таму агульная колькасьць прэтэндэнтаў была 270, сёлета — 293.

Гэтыя дадзеныя прывяла сёньня журналістам пасьля паседжаньня Цэнтральнай выбарчай камісіі яе старшыня Лідзія Ярмошына:

«Шаснаццаць у нас ужо ўтварылася безальтэрнатыўных акругаў, на жаль. Учора мы казалі, што, з улікам зьнятых, кандыдатаў застаецца 293. Сытуацыя склалася так, што літаральна перад пачаткам нашага пасяджэньня, выкарыстоўваючы службовае становішча, мы атрымалі зь Міністэрства юстыцыі выпіскі з пратаколаў на адкліканьне ўсіх кандыдатаў ад дзьвюх палітычных партыяў».

Паводле Лідзіі Ярмошынай, безальтэрнатыўных акругаў ня будзе толькі ў Менску і ў Віцебскай вобласьці.

Юрась Чавусаў
Юрась Чавусаў
Зьніжэньне ліку ахвотных змагацца за мандат дэпутата палітоляг Юрась Чавусаў наўпрост зьвязвае з дэвальвацыяй самога званьня парлямэнтара ў Беларусі:

«Аналітыкі і ўдзельнікі палітычнага працэсу заяўляюць, што склад Палаты прадстаўнікоў прадвызначаны рашэньнямі адміністрацыі прэзыдэнта. І сьпісы 110 чалавек, якія ў яе склад увойдуць, ужо складзеныя. Адпаведна, ахвотных паўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве вельмі мала. Гэта ў першую чаргу прадстаўнікі палітычных партыяў, якім паводле прызначэньня партыі трэба ўдзельнічаць у любых выбарчых кампаніях,. І гэта прадстаўнікі лякальных ініцыятываў альбо проста асобы, якія хочуць засьвяціцца.

З другога боку, мы бачым, што ўлады ў некаторых акругах вылучаюць яшчэ і кандыдатаў-дублёраў, а некаторыя акругі застаюцца безальтэрнатыўнымі. Падае прэстыж статусу кандыдата ў дэпутаты, таму што ён не зьвязаны з атрыманьнем дэпутацкага мандата».

Карэспандэнт «Свабоды» запытаў старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі, як яна ставіцца да таго, што сёньня, у дзень, калі пачалося датэрміновае галасаваньне, некаторыя кандыдаты ў дэпутаты ад яе імя гатавалі і раздавалі выбарцам боршч. Той самы боршч, якім, паводле словаў Ярмошынай пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, павінны займацца беларускія жанчыны, замест таго каб хадзіць на Плошчу.

На гэта Ярмошына адказала:

«У сэнсе частаваць баршчом? Ну, вы ведаеце, што… Страва — культавая. Няхай частуюць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG