Цыганкоў: «Чым бы вы абгрунтавалі свой выхад са складу ЦВК? Усё ж прадстаўнікі апазыцыі з правам дарадчага голасу знаходзіліся ў ЦВК з мэтай назіраць за выбарчым працэсам. Ці можна сказаць, што гэтая функцыя ўжо скончылася?»
Лялькоў: «Асноўнай мэтай было назіраньне за пэрыядам перадвыбарчай агітацыі. Зараз, калі ўжо пачалося датэрміновае галасаваньне, можна сказаць, што выбарчая кампанія скончылася. Бо ўсе мы ведаем, якім чынам адбываецца працэс галасаваньня. Таму чакаць нейкіх нестандартных сытуацыяў ужо не выпадае. Наш удзел у ЦВК быў скіраваны на маніторынг таго, што адбываецца падчас выбарчай кампаніі. Зараз ужо ідзе галасаваньне, таму я думаю, што магу быць больш прыдатны на іншых участках працы».
Цыганкоў: «З прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў у ЦВК застаецца лідэр партыі левых „Справядлівы сьвет“ Сяргей Калякін. Вы не спрабавалі пагаварыць зь ім, каб прыняць нейкае агульнае рашэньне?»
Лялькоў: «Партыя „Справядлівы сьвет“ мае свой погляд на гэтыя выбары. Гэта адзіная з буйных апазыцыйных партыяў, якая прыняла рашэньне ісьці да канца. Таму пераконваць яго зьмяніць калектыўнае рашэньне сваёй партыі ня мела сэнсу. Падчас працы ў ЦВК мы, натуральна, каардынавалі сваю дзейнасьць і з Калякіным, і з Карняенкам, і гэты пэрыяд быў дастаткова плённы. Партыя „Справядлівы сьвет“ — нашы паплечнікі ў барацьбе з існуючым рэжымам, і ў гэтым наша сумесная праца працягнецца».
Цыганкоў: «Яшчэ два тыдні таму, 5 верасьня, вы падалі заяву ў ЦВК, каб у Назіральную раду ўключылі прадстаўнікоў БАЖу. Які лёс гэтай прапановы?»
Лялькоў: «Лёс у выніку такі, што толькі сёньня ЦВК вырашыла нарэшце гэтае пытаньне разгледзець. Тады, калі пэрыяд агітацыі ў СМІ ўжо скончыўся. Больш за тое, яны рыхтавалі сваё рашэньне не ўключаць прадстаўнікоў БАЖ у гэтую Раду. І, зыходзячы з таго, што цяпер ужо карысьці ад прысутнасьці БАЖ у гэтай радзе ўжо не засталося, сёньня я зьняў гэтую сваю прапанову. Гэта была ўзгодненая з БАЖ пазыцыя».