Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Лібіі: арыштаваных па справе пагрому ў амбасадзе ЗША – чатыры


Меркаваныя ваеўнікі групоўкі Ансар аль-Шарыя, якую падазраюць у нападзе на консульства ЗША ў Бэнгазі 11 верасьня, 2012 году
Меркаваныя ваеўнікі групоўкі Ансар аль-Шарыя, якую падазраюць у нападзе на консульства ЗША ў Бэнгазі 11 верасьня, 2012 году

Раней часовы лідэр Лібіі Мухамад Магрыф заявіў у інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу пра 50 затрыманых.

Міністар унутраных спраў Лібіі ўдакладніў колькасьць затрыманьняў па справе аб нападзе на консульства ЗША ў Бэнгазі, у выніку якога на мінулым тыдні загінулі чатыры амэрыканскія грамадзяне, у тым ліку амбасадар Злучаных Штатаў у гэтай краіне Крыстафэр Стывэнс.

Паводле Фаўзі Абдэля Аала, паліцыя арыштавала чатырох чалавек. Раней часовы лідэр Лібіі Мухамад Магрыф заявіў у інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу пра 50 затрыманых.

Напад на амэрыканскае консульства здарылася на фоне масавых антызаходніх пратэстаў у ісламскім сьвеце, выкліканых публікацыяй фільму Нявіннасьць мусульман, у якім высьмейваецца прарок Мухамэд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG