«Вялікае княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя» — гэта своеасаблівы працяг кнігі «Краіна Беларусь», якая выйшла ў 2003 годзе. Выданьне зьмяшчае 2000 унікальных летапісных мініятур, гравюр, фатаграфій і рэканструкцый.
Госьці аўтограф-сэсіі змогуць пазнаёміцца таксама з новай кнігай паэзіі Ўладзімера Арлова «Сьвецяцца вокны, ды нікога за імі» .
У зборніку — выбраныя творы з папярэдніх кніг, а разьдзел «На поўнач ад каханьня» склалі вершы, што друкуюцца ўпершыню. Вершы надрукаваныя адразу двума альфабэтамі — кірыліцай і лацінкай.