З гэтых дакумэнтаў, паводле паведамленьня агенцтва Associated Press, адназначна вынікае, што амэрыканскія ўлады ведалі ўжо ў 1943 годзе, што польскіх афіцэраў расстралялі савецкія карныя органы, а ня немцы.
Немцы, якія адкрылі масавыя пахаваньні пад Катыньню ў 1943 годзе, узялі ў сьведкаў эксгумацыі і двух ваеннапалонных амэрыканцаў. З апублікаваных дакумэнтаў вынікае, што гэтыя ваеннапалонныя адправілі шыфроўкі ў Вашынгтон, у якіх сьцьвярджалі, што яны пабачылі трупы ў значнай стадыі распаду ў Катынскім лесе ў заходняй частцы Расеі. Гэтая інфармацыя адназначна выключала, што расстрэлы праводзілі немцы, якія тады толькі занялі тую тэрыторыю.
Паводле Associated Press, інфармацыі аб масавым расстрэле ў Катыні не далі ходу на самым высокім узроўні ў Вашынгтоне.
Гісторыкі даўно меркавалі, што прэзыдэнт ЗША Франклін Рузвэльт не хацеў ставіць пад сумнеў вэрсію расстрэлу, якую прадставіў Сталін, ня хочучы псаваць адносінаў з саюзьнікам у вайне супраць Нямеччыны і Японіі.
Больш чым 20,000 чалавек з польскай эліты, у тым ліку афіцэраў, лекараў, юрыстаў і настаўнікаў, былі забітыя стрэламі ў патыліцу ў красавіку 1940 году ў Катыні і іншых месцах савецкімі карнымі органамі паводле загаду Сталіна.
Савецкі Саюз прызнаў сваю віну за забойствы толькі ў 1990 годзе, вінаваціўшы за злачынства нацыстаў на працягу 50 папярэдніх гадоў.