Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у дэпутаты Падгол заклікаў 23 верасьня схадзіць у грыбы


Выступ кандыдата Ўладзімера Падгола
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:14 0:00

Выступ кандыдата Ўладзімера Падгола

Кандыдат у дэпутаты Ўладзімер Падгол выступіў па тэлеканале «Беларусь-2». У яго на трыбуне былі прымацаваны сьцяжкі ЗША, Эўразьвязу і бел-чырвона-белы.

У сваім выступе ён разважаў, чаму беларусы жывуць горш за эўрапейцаў: літоўцаў, палякаў, эстонцаў — чаму ў іх заробак тысячу даляраў у месяц, а ў Беларусі няма і 400.

«Давайце паразважаем, хто сёньня кіруе Беларусьсю? Сёньня Беларусьсю кіруюць з Крамля. У нас было мыта на легкавыя аўтамабілі значна меншае, чым сёньня. Кожны з вас мог, папрацаваўшы, набыць легкавік. Як толькі мы ўвайшлі ў мытны хаўрус, дык адразу наша мыта стала вельмі высокім. Мы, сябры БНФ, выступаем за тое, каб цалкам адмяніць мыта на аўтамабілі. Любы грамадзянін Беларусі мусіць мець мажлівасьць набыць легкавік эўрапейскага, амэрыканскага ці японскага вырабу».

«Аляксандар Лукашэнка 2 ліпеня ў Палацы рэспублікі заявіў, што мы будзем будаваць агульны дом з Расеяй. Я супраць. Я лічу, што мы мусіць будаваць Беларусь як дом-храм, асобны».

У сваім выступе Падгол таксама адзначыў, што сябры БНФ будуць здымацца з выбараў. Ён патлумачыў:

«Калі мы накіравалі сотні прадстаўнікоў, нашых людзей, у акруговыя і ўчастковыя камісіі, іх не пусьцілі ў гэтыя камісіі. І таму нашы сябры ня змогуць лічыць галасы».

Таксама Падгол зачытаў ліст ад сяброў БНФ: «23 верасьня мы зранку пойдзем па грыбы. Потым папрацуем на градах. А ўвечары накрыем стол ды кульнем чарку. За памяць аб нашых продках, за вяртаньне бел-чырвона-белага сьцяга і герба „Пагоня“. Уздымем келіхі і вып’ем за шчасьце нашых дзядоў і ўнукаў, за перамогу. Ды разам гукнем: „Жыве Беларусь!“ І тады мы будзем жыць у сям’і эўрапейскіх народаў, у сяброўстве з амэрыканцамі. І менавіта так мусіць думаць і разважаць прэзыдэнт Беларусі. Да сустрэчы на прэзыдэнцкіх выбарах».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG