Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранцы таксама маюць сваю Хартыю


Charter 91 Logo
Charter 91 Logo

Група іранскіх інтэлектуалаў на чале з іранскім філёзафам Рамінам Джаганбіглу распрацавала дакумэнт, які патрабуе прызнаньня асноўных грамадзянскіх правоў правоў і адхіляе любыя формы гвалту.

Падпісанты гэтага дакумэнту спадзяюцца, што ён зможа аб’яднаць іранцаў у справе прасоўваньня гуманітарных каштоўнасьцяў і непрыманьня гвалту ў краіне.

Стваральніку дакумэнту, натхнёныя чэхаславацкай "Хартыяй-77″, назвалі свой зварот да іранцаў "Хартыя-91″ — у Іране цяпер на календары 1391-шы год.

"Дзеля таго, каб перайсьці ад дыктатуры і дэспатыі да дэмакратыі, нам, іранцам, неабходна перагледзець і перабудаваны нашу палітычную культуру" — гаворыцца ў іранскай Хартыі.

Я спадзяюся, што гэтая Хартыя будзе карыснай

Галоўным распрацоўшчыкам дакумэнту зьяўляецца філёзаф і палітоляг Рамін Джаганбіглу, вязень іранскага рэжыму ў 2006 годзе, які цяпер пражывае ў Канадзе і працуе ў Таронцкім унівэрсытэце.

"Мы павінны ведаць, што каб збудаваць магутнае грамадзтва з палітычнага гледзішча, нам трэба мець моцныя маральныя прынцыпы і грамадзянскую культуру. Такое нельга навязаць зьверху, грамадзтва павінна дасягнуць гэта праз працэс. Я спадзяюся, што гэтая Хартыя будзе карыснай" — сказаў нашаму радыё Джаганбіглу.

"Хартыя 91″ мае свой сайт і старонку ў Фэйсбуку, дзе іранцы могуць дазнацца пра прынцыпы, закладзеныя ў дакумэнце, і паставіць пад імі свой подпіс. Дакумэнт ужо падпісалі каля 100 іранскіх інтэлектуалаў і абаронцаў правоў чалавека, але ўсе яны, як падаецца, знаходзяцца па-за межамі Ірану.

Прафэсар Надэр Гашэмі з Дэнвэрскага ўнівэрсытэту, які зьяўляецца падпісантам "Хартыі 91″, прызнаў нашаму радыё, што для тых, хто ў Іране, падпісаньне дакумэнту можа быць небясьпечным, але ён таксама сказаў, што іранскія ўлады маюць падставы рэагаваць стрымана:

"Гэта было б велізарнай ганьбай для Ісламскай рэспублікі Ірану арыштоўваць кагосьці толькі за тое, што ён паставіў подпіс пад дакумэнтам, які заклікае шанаваць асноўныя правы чалавека, падтрымку якім часта заяўляе і Ісламская рэспубліка. Пачакаем і пабачым, што з гэтага атрымаецца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG