Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Раней Дзьвігалеў займаў пасаду начальніка Галоўнага штабу — першага намесьніка камандуючага ВПС і войскамі СПА Ўзброеных сіл.
31 ліпеня гэтага году Лукашэнка вызваліў ад пасады старшыні Дзяржпамежкамітэту Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Дзьмітрыя Пахмелкіна.
Адстаўкі беларускіх сілавікоў і папярэджаньні службовым асобам мелі месца пасьля таго, як на нарадзе 26 ліпеня кіраўнік Беларусі пацьвердзіў факт незаконнага ўварваньня 4 ліпеня ў паветраную прастору краіны замежнага лёгкаматорнага самалёта.
4 ліпеня ў беларускіх мэдыях зьявіліся паведамленьні пра тое, што лёгкаматорны самалёт, пілятаваны швэдамі, перасек з боку Літвы паветраную прастору Беларусі і раскідаў над Менскам і Івянцом (Менская вобласьць) плюшавых мядзьведзікаў на парашуціках з заклікамі да свабоды прэсы ў краіне.
Журналіст Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў абвінавачваюцца ўладамі паводле артыкулу 16 («саўдзел у злачынстве») і артыкулу 371 («незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь») Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Ім можа пагражаць да сямі гадоў турмы.
Amnesty International з нагоды вызваленьня Сяргея Башарымава і Антона Сурапіна з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе заявіла, што Сурапін пасьля вызваленьня ня мае права пакінуць свой родны Слуцак без дазволу КДБ і таксама не павінны раскрываць любую інфармацыю, зьвязаную з расьсьледаваньнем.
Арганізатары палёту са Studio Total асудзілі арышты і заявілі, што ні Башарымаў, ні Сурапін ня мелі ніякай сувязі з палётам і ня ведалі пра яго плянаваньне.
Amnesty International заклікае зьвяртацца да беларускіх уладаў з заклікам неадкладна зьняць абвінавачаньні супраць Сяргея Башарымава і Антона Сурапіна.