Пры гэтым яны спасылаюцца на тое, што нават абавязковыя друкаваныя матэрыялы трапляюць пад цэнзуру чыноўнікаў. А дзяржаўныя друкарні затрымліваюць выкананьне такіх заказаў. Пра гэтыя факты паведамляюць сёньня карэспандэнты «Свабоды» ў рэгіянальным аглядзе.
У Віцебску не відаць агітацыйных пікетаў за кандыдатаў, як, зрэшты і іншых прыкметаў выбарчай кампаніі. Адзінае выключэньне — гэта ўлёткі з партрэтам праўладнага кандыдата па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе № 18, настаўніка матэматыкі Міхаіла Волкава. Улёткі зьявіліся ці не празь дзень пасьля пачатку агітацыйнай кампаніі. Апазыцыйныя кандыдаты на той час яшчэ толькі афармлялі банкаўскія рахункі, адзначае вылучэнец ад партыі левых «Справядлівы сьвет» Вадзім Кузьмін.
За зьмест пляката кандыдат мусіць змагацца
У спадара Кузьміна з агітацыйнай прадукцыяй усё ня так гладка. Улёткі і плякаты для партыйных кандыдатаў будуць вырабляцца цэнтралізавана, і іх пакуль яшчэ няма. А за плякат для выбарчых участкаў, які зацьвярджае камісія Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акругі № 19, дзе Вадзім Кузьмін балятуецца, давялося паспрачацца:
«Для плякатаў на выбарчыя ўчасткі я падаваў адны зьвесткі, а яны ўзялі іншыя. Там выкінулі, што я „чарнобылец“, што маю ўзнагароды за выканьне заданьня ўраду па ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, за вайсковую службу... Вось чалавек у Чарнобылі быў. Калі ў нас Чарнобыль — гэта лухта, калі гэта ўсё забыта, тады ўсё ясна...»
Пра заслугі дэмакрата змаўчалі
Пра Вадзіма Кузьміна напісалі, што ён проста пэнсіянэр. Затое пералічылі ўсе заслугі ягонага канкурэнта — Сяргея Бохана, намесьніка начальніка Віцебскага аддзяленьня чыгункі, працягвае актывіст:
«Калі Бохан выглядае там ледзьве не героем, то я — так, звычайны пэнсіянэр. А ёсьць жа розьніца, ці пэнсіянэр ідзе на выбары, ці падпалкоўнік запасу, які Чарнобыль „закрываў“! У нас жа шмат чарнобыльцаў, прычым абяздоленых. І нехта падумаў бы, хто яму болей дапаможа: ці нейкі начальнік, ці той, з кім разам у Чарнобылі былі, з кім аднолькавыя праблемы».
Вадзіма Кузьміна змусілі пагадзіцца на «абязьлічаны» варыянт біяграфіі для плякату.
Меркаваньне кандыдата ад Партыі БНФ — «Чым малоць паражнечу пра эканоміку ды сельскую гаспадарку, трэба мяняць палітычны рэжым» — рэдактар «раёнкі» спрабавала цэнзураваць.
Кандыдату па Віцебскай-Сельскай акрузе № 21, сябру партыі БНФ Леаніду Аўтухову давялося адстойваць фармулёўкі сваёй праграмы, бо рэдактарка шумілінскай раёнкі «Сьцяг Перамогі» палічыла іх задужа радыкальнымі:
«Мая акруга складаецца з трох раёнаў, таму я падаваў у тры „раёнкі“. Трапіў у Шуміліна, там прапанавалі падрэдагаваць. Маўляў, нельга так. Я кажу: „А можаце знайсьці ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, што ў нас ёсьць цэнзура?“ Пасьля 20-хвіліннай гутаркі ўсё ж узялі!»
«Чаму не нясуць агітацыйныя матэрыялы? Можа, баяцца?»
На Гарадзеншчыне таксама пакуль не распаўсюджваюцца агітацыйныя матэрыялы пра кандыдатаў у дэпутаты.
У цэнтры Горадні на вуліцы Віленскай я паразмаўляў сёньня з расклейшчыцай афішаў. У яе была рэкляма новых кінафільмаў, а выбарчай прадукцыі не было.
«Я сама зьдзіўляюся, і нашы працаўнікі таксама: чаму яны не нясуць свае плякаты? Можа, баяцца?»
Спадарыня: «Наша прадпрыемства — „Гарсьвет“. Так, выбары. Калі яны прынясуць, мы разьвесім. Але пакуль не прыносілі. Звычайна прыносяць нам у аддзел плякаты і кажуць: зь якога дня да якога павінны вісець. Не было ніякіх перашкодаў, я не маню — раней усе кандыдаты на прэзыдэнта, хто хацеў, усе віселі, з усіх партый. Я сама зьдзіўляюся, і нашы таксама: чаму яны не нясуць? Можа, баяцца? А калі прынясуць, я на вольным месцы расклею, не пытаньне».
На пікет з пустымі рукамі ня пойдзеш, зазначае Зьміцер Бандарчук. Выбарцам трэба нешта паказаць, даць інфармацыю. Зьміцер вылучаецца ў Гарадзенскай Занёманскай акрузе № 49. Але друкаванай агітацыі ў яго няма, і ён ня можа пакуль сказаць, у які канкрэтна дзень будзе магчымасьць атрымаць яе з друкарні.
Зьміцер Бандарчук: «Я толькі цяпер дачакаўся дамовы з друкарняй. Яны таксама зацягвалі, і я не разумею — чаму?»
«Бо адразу ўсе кандыдаты пачынаюць шукаць друкарню, і зьяўляюцца чэргі — пакуль матэрыялы надрукуюцца. І тым больш нельга ня ўлічваць, што прадукцыя апазыцыйных кандыдатаў будзе прытрымоўвацца, скажам так. Я толькі цяпер дачакаўся дамовы з друкарняй. Яны таксама зацягвалі, я не разумею — чаму. Я разьлічваю на тое, што ўжо да выходных мы атрымаем першую партыю. Дамоўленасьць на словах была такая».
Зьміцер Бандарчук вылучаўся шляхам збору подпісаў, але не хавае, што ўдзельнічае ў кампаніі «Гавары праўду».
Салігорск: сёньня — пікет на вуліцы, заўтра — сход у Палацы
Кандыдат у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Віктар Малочка сёньня паведаміў «Свабодзе», што ў Салігорскай выбарчай акрузе № 68 учора й сёньня адбыліся два вулічныя пікеты, а заўтра ў Палацы культуры будаўнікоў у 19.00 ён правядзе сустрэчу зь мясцовымі выбарцамі . Акрамя таго, Віктар Малочка заказаў друкаваныя агітацыйныя матэрыялы і заплаціў за іх.
Сяргей Малочка намагаецца ўласнымі сіламі прарваць інфармацыйную блякаду. Якім чынам?:
«Учора мы пікет выстаўлялі. Праўда, са спазьненьнем гэта зрабілі. Усяго гадзіну пастаялі... У Салігорску ёсьць такі парк, называецца „Маладосьць“, насупраць ДК будаўнікоў».
«Ля нашага пікету прыпыняліся аўтамашыны й аўтобусы, людзі прасілі ўлёткі й аб’яўкі...»
Я б не сказаў, што гэта найбольш зручнае месца, але якраз гэтым шляхам працаўнікі Першага рудаўпраўленьня «Белкалія» вяртаюцца з працы на аўтамашынах й аўтобусах. Таму ўчора (я нават на гэта не спадзяваўся) прыпыняліся й прасілі ў нас улёткі ды аб’яўкі...Усё, што ў нас учора было — мы раздалі!"
Зараз у большасьці акругаў, дзе балятуюцца кандыдаты ад апазыцыі, вельмі мала вулічных пікетаў. Асноўная прычына — тая, што няма фінансавых сродкаў на выраб друкаваных агітацыйных матэрыялаў. У Віктара Малочкі — свая практыка:
Кандыдат у дэпутаты пазычыў грошы ў жонкі ды замовіў улёткі ў друкарні
«Я прызнаюся сумленна: у жонкі пазычыў са сваёй пэнсіі адзін мільён рублёў і паклаў на разьліковы рахунак у банку... Але і з гэтым такія замарочкі! Я тры дні бегаў з гэтым рахункам, каб на яго пакласьці гэтыя грошы! Чакаў, пакуль банк пералічваў грошы на рахунак друкарні... Я мяркую, што сёньня ўлёткі забяру і некалькі сваіх каляровых партрэтаў...»
Віктар Малочка наракае таксама на слабую арганізацыю агітацыйнай працы з боку цэнтральнага офісу АГП у Менску:
«Практычна зь Менску нічога няма!»
«Практычна зь Менску няма нічога! Вось тое, што зрабіў самастойна, тое й маем... Добра, што ў мяне былі сьцяжкі бел-чырвона-белыя, а хлопцы, якія мне дапамагалі, прынесьлі эўрапейскі сьцяг. Таксама выкарыстаем тумбу, што рыхтавалі да прэзыдэнцкіх выбараў...»
Як і іншыя кандыдаты з рэгіёнаў, Віктар Малочка вельмі спадзяецца на дапамогу вядомых палітыкаў зь Менску ў агітацыйнай кампаніі:
«Заўтра на сход у Салігорску абяцалі прыехаць Анатоль Лябедзька й Станіслаў Багданкевіч... Мы ў абвестках таму й пішам, бо людзям цікава.
Аляксандар Кабанаў заклікаў схадзіць у грыбы замест выбараў
Выступ кандыдата-сьпікера ад АГП па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 Аляксандра Кабанава прайшоў у тэлеэфір. Кандыдат заклікаў не хадзіць на выбары.
Аляксандар Кабанаў кажа, што быў зьдзіўлены, бо замест свайго выступу па тэлебачаньні ён чакаў, што ўключаць музыку:
«Гэта была не праграма якая-небудзь перадвыбарчая, а такі схаваны заклік байкатаваць. Хоць словы „байкот“ і „Лукашэнка“ я поўнасьцю прыбраў, таму што было зразумела з практыкі, што ня пройдзе гэта ўсё. Зьмест такі, што 23 верасьня можна правесьці нашмат цікавей: зьезьдзіць на рыбалку, у грыбы, зь сябрамі адпачыць. Але не хадзіць на выбарчыя ўчасткі. Прагучала і асноўная тэза маёй прамовы — калі вы хочаце сумленных выбараў, то ігнаруйце несумленныя, гэта — першы крок да сумленных выбараў».
Раней мясцовая газэта надрукавала ў адцэнзураваным выглядзе зварот Аляксандра Кабанава. Канкурэнт апазыцыянэра — кіраўнік Пружанскага райвыканкаму Аляксандар Юркевіч — спачатку пагадзіўся на дэбаты з кандыдатам ад АГП, а потым ад іх адмовіўся. Таму, кажа Аляксандар Кабанаў, ён не чакаў, што зварот да выбарцаў зьявіцца на дзяржаўным тэлебачаньні.