Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілеў: затрымалі кандыдата на дэпутата

абноўлена

Леанід Падбярэцкі
Леанід Падбярэцкі

Міліцыянты затрымалі кандыдата на дэпутата Леаніда Падбярэцкага. Яму не дазволілі правесьці пікет ля гандлёвага цэнтру «Крыніца».

Супрацоўнікі МУС патлумачылі, што ў кандыдата няма дазволу на вулічную акцыю. Маўляў, ён павінен быў зьвярнуцца да мясцовых уладаў сама меней за 2 дні да пікету.

Леанід Падбярэцкі — кандыдат на дэпутата ад БСДП (Грамада). Яго таксама падтрымлівае кампанія «Гавары праўду».

Камэнтар каардынатара «Гавары праўды» Андрэя Дзьмітрыева, які цяпер знаходзіцца ў Магілёве: «Улада не зацікаўленая, каб кандыдаты ўцягвалі людзей ў палітыку. А яны гэта робяць. Бо „новая большасьць“ супраць таго, што адбываецца ў краіне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG