Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінфін прагназуе: 8400 рублёў за даляр увесь год. Ці варта верыць?


Праект бюджэту на 2013 год, падрыхтаваны Міністэрствам фінансаў Беларусі, прагназуе сярэднегадавы курс беларускага рубля на ўзроўні 8400–8500 за даляр. У якасьці мэтавага прагнозу прыняты рост валавога ўнутранага прадукту на ўзроўні 108,5%. На якіх падставах грунтуецца аптымізм дзяржаўных фінансістаў?

Паводле ацэнак экспэртаў фінансавага ведамства, эканамічны рост будзе дасягацца за кошт падвышэньня аб’ёмаў вытворчасьці і фармаваньня новых высокаэфэктыўных сэктараў эканомікі. Ці падзяляюць такія прагнозы незалежныя эканамісты? Гаворыць дырэктар Дасьледчага цэнтру «Інстытут прыватызацыі і мэнэджмэнту» Аляксандар Чубрык:

«Насамрэч усё залежыць ад уваходных парамэтраў. Найперш, рост ВУП 8,5% — за кошт чаго ў праекце бюджэту закладзены такі рост? Калі рост за кошт экспарту і пры больш-менш павольным аднаўленьні ўнутранага попыту — гэта ўжо забясьпечвае нам нейкую плынь валютнай выручкі, якая дадае аптымізму ў прагнозе валютнага курсу. Але калі разглядаць другі пункт, то трэба памятаць, што нам трэба сплачваць даволі вялікія сумы доўгу. І калі курс у нас будзе як сьцяна, як мур нязьменны, то гэта значыць, што мы мусім яшчэ недзе ўзяць грошай у наступным годзе. Я маю на ўвазе, што наўрад ці мы наэкспартуем на патрэбную суму. І гэта азначае, што трэба будзе пазычаць. Ці, магчыма, дамовяцца пра нейкую адтэрміноўку. То бок — неяк вырашаць пытаньне з тым, што трэба сплачваць доўг. Бо не было ж інфармацыі — ці прагназуе Мінфін нейкія пазыкі ў наступным годзе, ці прагназуе ён нейкія перамовы наконт доўгу і г.д.».
Калі курс у нас будзе, як мур нязьменны, то гэта значыць, што мы мусім яшчэ недзе ўзяць грошай у наступным годзе

Старшы аналітык FOREX CLUB у Беларусі Валеры Палхоўскі таксама схільны лічыць чаканьні практычнай нязьменнасьці валютнага курсу ў наступным годзе завышанымі. На яго думку, усё тыя ж абавязаньні па выплаце і абслугоўваньні зьнешніх запазычанасьцяў і згортваньне звышпрыбыткаў ад паставак на зьнешні рынак нафтапрадуктаў пад выглядам не абкладзеных мытам растваральнікаў прымушаюць сумнявацца ў міністэрскіх прагнозах:

«Аптымізм, на мой погляд, крыху завышаны. Думаю, што курс у 8400–8500, хутчэй за ўсё, будзе дасягальны толькі пры непасрэдным удзеле Нацыянальнага банку. Пры цяперашнім тэмпе ўзроўню інфляцыі і ліквідацыі магчымасьцяў здабываць дадатковыя выгады для бягучага рахунку плацёжнага балянсу за кошт паставак растваральнікаў на зьнешнія рынкі, думаю, што ўсё ж пэўны ціск на валютны курс у наступным годзе можа ўзмацніцца. Плюс да ўсяго, ёсьць яшчэ пэўныя абавязаньні Нацбанку па выплаце зьнешніх даўгоў, якія таксама запатрабуюць ад яго валютных рэсурсаў. Таму, мяркуючы па ўсім, закладзены валютны курс — крыху больш аптымістычны, чым можа быць. Але калі рэгулятар будзе больш актыўна выходзіць на рынак з інтэрвэнцыямі, то, у прынцыпе, такі ўзровень у 2013 годзе яшчэ ўтрымаць, хутчэй за ўсё, будзе можна. Але наўрад ці ён у такім выпадку будзе насіць рынкавы, свабодны характар».
Можа беларуская эканоміка працягнуць бяз новых крэдытаў? Вядома, не, бо ў нас нічога няма

Улады кажуць, што сытуацыя на фінансавым рынку стабілізавалася, і крэдыты на падтрымку валютнага курсу не патрэбныя. Тым часам зьнешні доўг Беларусі, згодна са справаздачай Нацыянальнага статыстычнага камітэту, паводле стану на 1 жніўня дасягнуў амаль 12 мільярдаў даляраў, павялічыўшыся ад пачатку году на 1,3%. У адпаведнасьці зь бюджэтам ліміт доўгу не павінен перавышаць 14 мільярдаў 300 мільёнаў даляраў. На думку супрацькрызіснага кансультанта Мечыслава Бурака, гаварыць пра рост ва ўмовах неканкурэнтаздольнай эканомікі і выплачваць мільярдныя сумы па крэдытах бяз новай фінансавай дапамогі практычна немагчыма:

«Калі ты нічога ня робіш, калі ты нічога не вырабляеш, калі ў цябе няма чаго прадаваць, то без крэдытаў ты жыць ня зможаш. Бо можна жыць, зарабляючы самому, а можна жыць за чужыя грошы. Таму вырашайце самі — можа беларуская эканоміка працягнуць бяз новых крэдытаў ці не? Мой адказ — вядома, нам не пражыць, бо ў нас нічога няма. Зразумейце, у нас няма чаго прадаваць. Я нашу эканоміку адназначна кваліфікую як абсалютна неканкурэнтаздольную. І ўсе тыя паказьнікі, якія нам падаюцца за прыкметы «стабілізацыі», яны абсалютна штучныя, прыдуманыя. Альбо перакручаныя навыварат. Усё гэта не эканамічныя паказьнікі. То бок усё, што ў нас нібыта экспартуецца (а каб не расейскі рынак, то пра які экспарт можна было б увогуле гаварыць?), ня мае ніякага дачыненьня да канкурэнтаздольнасьці беларускай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG