Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якаўлеўскі: Прызначэньне Макея нічога ня дасьць для паляпшэньня адносін з ЭЗ

абноўлена

Раман Якаўлеўскі
Раман Якаўлеўскі
Адстаўку Сяргея Мартынава і прызначэньне міністрам замежных спраў кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея камэнтуе журналіст Раман Якаўлеўскі.

Ён перакананы, што фігура Макея ня здольная выправіць сытуацыю ў адносінах Беларусі з Захадам:

«Прызначэньне Макея ня можа абазначаць нейкага кардынальнага павароту ў адносінах з Захадам, каб разрадзіць гэтую ненармальную атмасфэру, бо Макей знаходзіцца ў сьпісе неўязных у Эўропу. Прызначэньне міністрам чалавека, які лічыцца пэрсонай нон-грата ў Эўразьвязе і ЗША па меншай меры дзіўна, і гэта ня можа сьведчыць пра актывізацыю заходняга вэктара палітыкі. Прызначэньне Макея калегам Вэстэрвэле, неаднойчы зьняважанага афіцыйным Менскам, нічога ня дасьць для паляпшэньня адносін Беларусі і Нямеччыны ды іншых краін Эўропы. Макей на ранейшай пасадзе разьвіваў адносіны Беларусі з Кітаем, а не Эўразьвязам».

Раман Якаўлеўскі згадвае, што Сяргею Мартынаву праз паўгода будзе 60 гадоў, і ён даўно хацеў перайсьці на працу паслом. Паводле аналітыка, важна таксама, хто зойме ключавую фігуру кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, якая вызвалілася пасьля пераходу Макея ў МЗС.

Якаўлеўскі мяркуе, што Лукашэнка ўжо ведае, хто зойме гэтае вакантнае крэсла, ня выключана, што менавіта для гэтай асобы і патрэбныя былі ракіроўкі ў кіраўніцтве МЗС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG