17 жніўня ў Сьветлагорску мясцовая міліцыя забараніла незалежнай журналістцы, сябру Беларускай асацыяцыі журналістаў Ларысе Шчыраковай здымаць на відэакамэру меркаваньні жыхароў гораду наконт грамадзкіх слуханьняў плянаванага будаўніцтва заводу беленай цэлюлёзы.
Перад гэтым міліцыя пільна даглядала гараджанаў і не дазволіла Ларысе Шчыраковай зайсьці зь відэакамэрай у гарадзкі грамадзка-культурны цэнтар, дзе праводзіліся грамадзкія слуханьні.
Многія людзі былі абураны тым, што арганізатары з райвыканкаму не далі слова ніводнаму прадстаўніку грамадзкасьці, нават зь ліку тых, хто запісаўся на выступ — маўляў, такая працэдура.
Маёр міліцыі, які не назваў сябе, абвінавачваў Шчыракову ў парушэнні грамадзкага парадку, у піяры, патрабаваў «прайсьці ў міліцыю». Жанчына, ня вытрымаўшы такога напору, праз чвэрць гадзіны апусьцілася на брукаванку. За журналістку заступіліся гараджане й калегі, і яе не затрымалі.