З такім пасланьнем выступіла сёньня ў Стакгольме сьпікер літоўскага парлямэнту Ірэна Дзягуцене на штогадовай канфэрэнцыі кіраўнікоў парлямэнтаў Паўночных і Балтыйскіх краін.
«Стандарты атамнай бясьпекі ня могуць быць амэрыканскімі, эўрапейскімі, японскімі або расейкімі. Яны ўнівэрсальныя», — заявіла сьпікер. Дзягуцене лічыць, што недастатковая ўвага міжнароднай грамадзкасьці «стварае перадумовы для будаўніцтва небясьпечных АЭС ля межаў Эўразьвязу». «Неабходна знайсьці рэцэпт, як падштурхнуць суседнія краіны да больш цеснага супрацоўніцтва ў пытаньнях атамнай бясьпекі», — адзначыла прадстаўніца Літвы. На яе думку, адным з такіх сродкаў магло б стаць абмежаваньне імпарту ў ЭЗ электраэнэргіі з трэціх краін, калі яны ня будуць прытрымлівацца міжнародных стандартаў атамнай бясьпекі.
Літва, якая сама мае намер пабудаваць за некалькі кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю Вісагінскую АЭС, спрабуе паставіць пад сумнеў напрацоўкі РФ і Беларусі па будаўніцтве Балтыйскай АЭС у Калінінградзкай вобласьці і Астравецкай АЭС у Гарадзенскай. Вільня сьцьвярджае, што суседнія краіны не прадставілі ацэнкі ўплыву будучых атамных аб’ектаў на навакольнае асяродзьдзе і ня схільныя прытрымлівацца міжнародных патрабаваньняў у сфэры бясьпекі ядзернай энэргетыкі.