Гэтую лічбу назваў Свабодзе" нацыянальны каардынатар кампаніі Віктар Карняенка:
«На сёньняшні дзень падрыхтаваныя мэтадычныя дапаможнікі для назіральніка. Тут ёсьць адказы на практычныя пытаньні: што рабіць падчас нейкіх праблемных момантаў, якім чынам сябе паводзіць, калі, напрыклад, праяўляецца агрэсія з боку прадстаўнікоў улады. Гэта дастаткова аб’ёмны дакумэнт, каля 80 старонак, дзе ёсьць спасылкі на нормы заканадаўства, узоры дакумэнтаў і г.д.
Падрыхтаваныя і працоўныя сшыткі назіральніка. Гэта такая інструкцыя, што яму патрэбна зрабіць, каб пабачыць, як насамрэч праводзяцца выбары ў Беларусі. Там ёсьць некалькі пунктаў. Напрыклад, назіральнік унясе прапанову са сшытку пра падлік галасоў, як трэба іх лічыць. І такіх пунктаў там не адзін. І калі ўсе яго прапановы камісія пакіне па-за ўвагай, то ў назіральніка, безумоўна, будзе складзена свая думка пра тое, якія гэта выбары.
Ужо падрыхтавана і група трэнэраў для назіральнікаў. Яна гатовая прапусьціць праз аўдыторную падрыхтоўку каля дзьвюх тысячаў назіральнікаў. Гэтыя трэнэры валодаюць мэтодыкамі, ведаюць, чаму трэба вучыць, каб забясьпечыць выкананьне агульнай стратэгіі нашай кампаніі.
Нашым рэгіянальным каардынатарам дадзены тэрмін да 18 жніўня падрыхтаваць першасны сьпіс будучых назіральнікаў. Гэта будзе прыкладна па 300 чалавек у кожным рэгіёне — дзесьці крыху болей, дзесьці крыху меней».