Пры гэтым, у заяве ён указаў, што згодны балятавацца кандыдатам пры ўмове вызваленьня з турмаў усіх палітычных вязьняў, а таксама ўключэньня ва ўчастковыя камісіі вылучаных прадстаўнікоў АГП. У 35-й акрузе — іх тры дзясяткі чалавек.
Кацора: «Старшыня камісіі Андрушчанка стала казаць мне, што заява, маўляў, складзена не па форме, — такога ў іх яшчэ не было. Перапыталася, ці згодны я балятавацца кандыдатам. Я паўтарыў: згодны, але пры ўмове вызваленьня палітвязьняў і ўключэньня нашых прадстаўнікоў у камісіі».
На пярэчаньне, што камісіі сфармаваны, сябра АГП адказаў, што ў іх складзе менш, чым 19 чалавек. Таму акруговая камісіія можа зьвярнуцца з прапановай у адміністрацыю Савецкага раёну, каб тая перагледзела склад камісій.
Дакумэнты Кацоры ў камісіі прынялі й пацікавіліся нават, ці жадае ён прысутнічаць на паседжаньні, дзе будзе весьціся рэгістрацыя кандыдатаў.
Па словах актывіста, ён выказаў зацікаўленьне ў прысутнасьці, калі толькі паседжаньне камісіі будзе публічным і ня будзе хавацца ад патэнцыйных кандыдатаў.
У Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе зьбіраецца балятавацца сябра АГП Уладзімер Няпомняшчых. Падаць дакумэнты ў камісію на рэгістрацыю ён прыйшоў у сваёй знакамітай футболцы з надпісам: «За Беларусь без Лукашэнкі». Спадар Няпомняшчых таксама вылучаны кандыдатам у дэпутаты праз партыйны пратакол.
Усяго на Гомельшчыне Аб’яднаная грамадзянская партыя выставіла ў якасьці кандыдатаў у дэпутаты парлямэнту 7 сваіх прадстаўнікоў. Усе яны гатовы зьняцца з выбараў, калі палітвязьні й надалей будуць заставацца ў турмах, а склад участковых камісіяў не перагледзяць.