Такое меркаваньне выказала кіраўніца партыі Ірына Вештард 12 жніўня на пазачарговым зьездзе, які павінен вылучыць кандыдатаў на ўдзел у маючых адбыцца парлямэнцкіх выбарах.
Вештард адзначыла, што кандыдатам у дэпутаты будзе прадастаўлена магчымасьць самім прымаць рашэньне аб фармаце ўдзелу ў выбарчай кампаніі. «Але гэта трэба рабіць так, каб кандыдаты ад партыі не выглядалі непрыстойна. Гэта значыць, іх дзеяньні не павінны скампраметаваць партыю па выніках», — падкрэсьліла старшыня БСДП (Грамада).
На яе думку, кандыдаты ад БСДП (Грамада) павінны працаваць, «аглядаючыся ў цэлым на дэмакратычную супольнасьць краіны, каб кандыдат не выглядаў „белай варонай“, бо можна апынуцца ў такой сытуацыі, што ўсе дэмакратычныя партыі паздымаюць на акрузе сваіх кандыдатаў, а сацыял-дэмакрат раптам адзін вырашыць ісьці да канца», — дадала Вештард.
Яна таксама паведаміла, што ўчастковыя выбарчыя камісіі сфармаваныя практычна без прадстаўнікоў БСДП (Грамада). Па Брэсцкай вобласьці вылучаліся 17 чалавек, уключаны толькі чацьвёра, прычым гэта — самая вялікая лічба, адзначыла старшыня партыі. Па Менску ва ўчастковыя камісіі не ўключылі ніводнага прадстаўніка партыі. У Віцебскай вобласьці ўключаны ўсяго адзін. «Такім чынам, можна казаць аб тым, што вынік трапляньня ва ўчастковыя камісіі для партыі практычна нулявы, і ўплыў у камісіях таксама будзе нулявы», — рэзюмавала Ірына Вештард.
Яна заклікала кандыдатаў у дэпутаты ад партыі ўлічваць гэты вынік пры правядзеньні сваіх выбарчых кампаній.
Сёньняшні зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — 14-ты нечарговы.
Як паведаміла перад пачаткам зьезду старшыня партыі Ірына Вештард, гэта «тэхнічны» зьезд, які разгледзіць толькі адно пытаньне. «На зьезд вылучаны 75 дэлегатаў, больш мы і не імкнуліся вылучаць», — зазначыла Вештард.
Паводле яе слоў, перад зьездам партыі ўдалося знайсьці «залатую сярэдзіну» адносна пазыцыі па ўдзеле ў выбарчай кампаніі. «Ёсьць члены партыі, якія зусім не ўспрымаюць гэтыя выбары, а ёсьць тыя, хто глыбока ўпэўнены, што трэба працаваць з насельніцтвам і выкарыстоўваць магчымасьці, якія дае выбарчая кампанія», — паведаміла старшыня партыі.
Згодна са статутам партыі, вылучэньне кандыдата ў дэпутаты праходзіць шляхам тайнага галасаваньня. Пасьля вылучэньня членаў партыі кандыдатамі ў дэпутаты сацыял-дэмакраты «маюць намер вызначыцца з прадстаўніком партыі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі», паведаміла Вештард.