Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: колькасьць уцекачоў з Сырыі – каля 150 тысяч


Сырыйскія ўцекачы ў Ярданіі
Сырыйскія ўцекачы ў Ярданіі
Колькасьць грамадзян Сырыі, якія ўцяклі з краіны ў сувязі з канфліктам паміж апазыцыяй і ўрадам прэзыдэнта Башара Асада, складае цяпер каля 150 тысяч.

Такія зьвесткі прывёў сёньня афіцыйны прадстаўнік Управы Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў Адрыян Эдвардс. Ён адзначыў, што найбольшую колькасьць уцекачоў прыняла Турцыя – 50 тысяч чалавек. Дзясяткі тысяч перасяленцаў знаходзяцца ў трох іншых суседніх з Сырыяй краінах – Ярданіі, Лібане і Іраку.

У самой Сырыі працягваюцца баі паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі ў горадзе Алепа і ваколіцах Дамаску. У мінулым месяцы вайскоўцы заявілі, што выцесьнілі паўстанцаў з сырыйскай сталіцы пасьля тыдня лютых сутыкненьняў. Апазыцыянэры, аднак, па-ранейшаму актыўныя ў прадмесьцях Дамаску і пэрыядычна ажыцьцяўляюць вылазкі супраць вайсковых частак.

Паводле праваабаронцаў, сёньня жыхары Дамаску паведамілі ім, што чулі стральбу і некалькі моцных выбухаў з кварталаў на ўскраінах гораду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG