Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генасамблея ААН скрытыкавала Раду Бясьпекі


Генэральная Асамблея ААН сёньня прыняла рэзалюцыю з асуджэньнем гвалту ў Сырыі і крытыкай Рады Бясьпекі, якой не ўдалося прыняць дзейсныя меры да спыненьня кровапраліцьця.

У рэзалюцыі падкрэсьліваецца неабходнасьць палітычных зьменаў у Сырыі і адзначаецца, што асноўная адказнасьць за працяг гвалту ляжыць на рэжыме прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.

Рэзалюцыю, прапанаваную групай арабскіх краін, падтрымалі 133 краіны-чальцы ААН, 12 былі супраць і 31 ўстрымалася. Дакумэнт ня носіць абавязковага характару, але мае маральна-палітычнае значэньне.

У самой Сырыі ў пятніцу працягваліся баі ў найбуйнейшых гарадах – Алепа і Дамаску. Паступаюць паведамленьні аб шматлікіх ахвярах сярод мірнага насельніцтва ў горадзе Хама.

Паводле сырыйскіх актывістаў, за 17 месяцаў канфлікту ў краіне былі забітыя больш за 20 тысяч чалавек, большасьць зь іх – мірныя жыхары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG