Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч кажа, што акурат у дзень свайго нараджэньня ёй без тлумачэньня прычын вярнулі бандэроль: зьняволены ў крытай турме пазбаўлены спатканьняў і перадач, яму можна даслаць толькі адну бандэроль на год. Што да віншаваньняў Міколы з днём народзінаў, Марына кажа:
«Я, скажам так, зрабіла для гэтага ўсё, што магла. А ці атрымае ён гэта, я пакуль што ня ведаю. У мінулым годзе, калі з днём нараджэньня яго павіншавала ўся зона Шклоўская, нас на тры месяцы пазбавілі перапіскі і ўсяго астатняга. А ў калёніі сьпілавалі турнік... Таму я так і кажу: я зрабіла для гэтага ўсё, што магла. А калі і што ён атрымае, я ня ведаю».
Мікола Статкевіч — кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г. Затрыманы 19 сьнежня 2010 г. пасьля акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх.
26 траўня 2011 г. судзьдзя Ленінскага суду Менску Людміла Грачова асудзіла Статкевіча на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня.
У калёніі Мікалай Статкевіч быў прызнаны злосным парушальнікам і адпраўлены судом ў крытую Магілёўскую турму,
Улетку Статкевічу працягнулі ўтрыманьне ў камэры крытай турмы.