Мікалай Статкевіч даслаў ліст жонцы, Марыне Адамовіч. Таксама Марына размаўляла зь ім па тэлефоне і з яго словаў перадае падзяку ўсім актывістам, якія ўваходзілі ў групы па вылучэньні Статкевіча кандыдатам на дэпутата. Паводле Марыны Адамовіч, у турме Мікалаю Статкевічу перадалі частку копій рашэньняў выбарчых камісій, якія адмовіліся рэгістраваць былога кандыдата на прэзыдэнта. «Мікола адразу заўважыў, што тэксты адмоў быццам напісаны пад капірку», — кажа Марына Адамовіч. З ліста ёй стала вядома і пра працяглую барацьбу мужа за тое, каб дасканала выконваліся нормы харчаваньня вязьняў. На сваім прыкладзе Статкевіч пераканаўся, што гэтыя нормы парушаюцца.
«Напісаў, што спрабавалі справакаваць яго на канфлікт, нахабна і груба не дадаючы „пайку“. На канфлікт ён не пайшоў, але зараз думае, што рабіць з тым, што харчаваньне абсалютна не адпавядае норме. Піша: „Калі не перавядуць на агульны рэжым, каб сам падкарміўся, то хай харчуюць гэтак, як патрабуе норма і што аплачваецца з маёй пэнсіі.“ Паведаміў, што на камісіі, калі яму працягвалі турэмны рэжым, ён публічна назваў крадзяжом тое, што яму не дадаюць харчаваньня, за якое ён плаціць. „Дзе мае 250 грамаў гародніны, якіх я не бачу?“ А мне сапраўды вядома, што ў турме ежы не дадаюць, а падсілкавацца немагчыма, бо права на харчовыя перадачы таксама абмежавана».
Былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча асудзілі за Плошчу на 6 гадоў зьняволеньня і ў пачатку года перавялі са Шклоўскай калёніі ў крытую турму ў Магілёў як злоснага парушальніка рэжыму. Улетку Статкевічу працягнулі ўтрыманьне ў камэры крытай турмы.