Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкі журналіст: Гэта чаканы дыпляматычны ход


Швэдзкае пасольства ў Менску
Швэдзкае пасольства ў Менску
Швэдзкі журналіст Ян Бломгрэн, які дзевяць гадоў працаваў карэспандэнтам Svenska Dagbladet у Маскве, — адзін зь вядучых экспэртаў у пытаньнях адносін з постсавецкімі краінамі. У інтэрвію для Svenska Dagbladet ён камэнтуе канфлікт паміж Стакгольмам і Менскам і выказвае свае прагнозы наконт будучыні адносін паміж Швэцыяй і Беларусьсю.

Як лічыць Ян Бломгрэн, апошнюю заяву беларускага МЗС адносна закрыцьця амбасадаў у Менску і Стакгольме трэба разглядаць як «чаканы дыпляматычны ход». На яго думку, «было відавочна, што Лукашэнка адкажа вельмі жорстка на рашэньне МЗС Швэцыі выставіць з краіны двух адказных супрацоўнікаў беларускай дыпляматычнай місіі і адмовіць ва ўезьдзе ў Швэцыю новаму амбасадару Беларусі, які ўжо мае агрэман швэдзкага ўраду».

Svenska Dagbladet: «Што гэта азначае для адносін паміж Швэцыяй і Беларусьсю?»

Бломгрэн: «Гэта азначае, што Швэцыя — тая краіна ў ЭЗ, якая мае найгоршыя стасункі зь Беларусьсю, і што ў нас цяпер яшчэ менш магчымасьцяў для падтрымкі арганізацый, якія працуюць у галіне правоў чалавека».

Svenska Dagbladet: «Што ж цяпер будзе?»

Бломгрэн: «Калі дыпляматычныя каналы зачыненыя — афіцыйныя, адпаведна, замарожаныя. Што тычыцца праваабарончых арганізацыяў, то яны страцяць моцную маральную падтрымку і, магчыма, складаней будзе перадаваць зьвесткі пра розныя акцыі пратэсту і г.д. Аднак швэдзкія няўрадавыя арганізацыі, якія працуюць у Расеі, пашыраць сваю дзейнасьць, а таму падтрымка ня спыніцца.

Вельмі цікава будзе сачыць за тым, як беларускія ўлады будуць дзейнічаць у дачыненьні да краін-суседак Польшчы ды Літвы, якія на працягу многіх гадоў падтрымліваюць дэмакратычную апазыцыю ў Беларусі. Іншае пытаньне, ці будуць праявы салідарнасьці са Швэцыяй».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG