«Лукашэнка цяпер высылае ўсіх швэдзкіх дыпляматаў зь Беларусі. Яго страх перад правамі чалавека дасягнуў новых вышыняў».
Такі запіс зьявіўся ў твітэры Карла Більта.
Такі запіс зьявіўся ў твітэры Карла Більта.
Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт адрэагаваў на закрыцьцё беларускім МЗС сваёй амбасады ў Стакгольме і патрабаваньне да ўсіх швэдзкіх дыпляматаў пакінуць Менск.