«Але насамрэч разрыў дыпляматычных дачыненьняў ёсьць самая крайняя мера. І таму можна казаць, што лёгіка — гэта адно, а сапраўдныя падзеі — іншае. Насамрэч мы бачым гульню мускуламі з боку Менску.
Я ня думаю, што справа дойдзе да разрыву, паколькі ў сучасным сьвеце такі жэст азначае згортваньне нармальных, цывілізаваных стасункаў».
Палітоляг выказаў упэўненасьць, што Швэцыя будзе прымаць сваё рашэньне толькі пасьля кансультацыяў з Брусэлем:
«Такія рэчы безумоўна ўзгадняюцца. Я дагэтуль чакаю рашэньняў, якія абяцала Катрын Эштан. Улічваючы, што зьнешняя палітыка Эўразьвязу выпрацоўваецца і ажыцьцяўляецца на роўні двух трэкаў — агульнага і нацыянальнага, то, канечне, абодва трэкі будуць прысутнічаць».