За I паўгодзьдзе сярэдні заробак у эквіваленце даляра ЗША вырас на 32%, адзначае Інтэрфакс.
У беларускіх рублях заробак вырас на 30,4% пры інфляцыі 10,5% і ўмацаваньні беларускага рубля да даляра ЗША на 0,36%. Улады Беларусі абяцаюць, што ў сьнежні 2012 году ў эквіваленце сярэдні заробак павінен скласьці 500 даляраў ЗША.
Фінансавы аналітык Сяргей Чалы тлумачыць, які эфэкт рост заробкаў можа аказаць на беларускую эканоміку і на валютны рынак.
Чалы: «Рост заробку ў пэўным сэнсе адпавядае агульнаму паляпшэньню стану беларускіх прадпрыемстваў. У пэўным сэнсе гэта проста аднаўленьне страчаных раней пазыцыяў. Але лічыць варта не ў далярах, а лічыць трэба заробак з улікам інфляцыі, бо важнейшая яго пакупная здольнасьць. Мы выдатна разумеем, што 500 даляраў у сьнежні 2010 году і зараз — гэта зусім розныя рэчы, зараз на іх можна купіць значна менш. (У сьнежні 2010 году сярэдні заробак складаў 527 даляраў. — Свабода.) І вось апошнія два месяцы ідзе ўпэўненае апярэджваньне росту заробку ў параўнаньні з ростам прадукцыйнасьці працы».
Карэспандэнт: «Чаму было адменена падвышэньне з 1 жніўня тарыфнай стаўкі? Ці паўплывалі тут нейкія замежныя абавязаньні Беларусі?»
Чалы: «Відаць, эканамістам удалося пераканаць адміністрацыю, што нельга гэта рабіць такімі высокімі тэмпамі. Вядома, ёсьць пэўныя абмежаваньні, навязаныя нам Антыкрызісным фондам ЭўрАзЭС. Але, хутчэй, тут самі беларускія чыноўнікі разумеюць: надта вялікі тэмп росту заробкаў можа прывесьці да таго, што попыт на імпарт вырасьце, і гэта можа зьмяніць валютную сытуацыю. І гэта ўсё можа адбіцца на курсе і прывесьці да сытуацыі, калі курс вырасьце і заробак у даляравым вылічэньні зноў упадзе».
Сярэдні беларускі заробак у чэрвені — гэта 52,5% ад сярэдняга расейскага і 72% ад сярэдняга казахстанскага.