«Дзецюкi, мне вельмі шкада, што так адбылося. Гэта не маё рашэньне, але да канца Алімпіяды трансьляцыі будуць весьціся на расейскай мове. Болей нічога не магу дадаць — як кажуць, без камэнтароў. Спадзяюся на вашае разуменьне і дзякую за падтрымку», — адказаў Герчыкаў праз сацыяльную сетку «ВКонтакте» на запыт «Свабоды».
Герчыкаў ад самага пачатку камэнтаваў баскетбол па-беларуску.
3 жніўня ён перайшоў на расейскую.
Галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі спартовага вяшчаньня Белтэлерадыёкампаніі Зінаіда Рунц распавяла «Свабодзе»:
«Чыё гэта рашэньне? Як бы вам адказаць. Тут ёсьць заўзятары, якія тэлефануюць мне так часта, што абсалютна немагчыма працаваць. Яны сварацца, крычаць, што давайце ім трансьляцыі на расейскай мове, яны не зусім разумеюць беларускую мову.
А таксама былі прэтэнзіі да нашых хлопцаў — і да Герчыкава, і да Баранава — што яны дрэнна ведаюць беларускую мову, што ёсьць вялікія праблемы. Былі вялікія прэтэнзіі да суботняй гульні, было вельмі шмат званкоў ад заўзятараў: маўляў, нельга так каверкаць беларускую мову, патрэбна яе больш дакладна вывучаць, вучыць».