Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ермакова: Беларусь непазьбежна адчуе пагаршэньне сытуацыі ў эўразоне


Надзея Ермакова
Надзея Ермакова

Беларусь непазьбежна адчуе нэгатыўныя наступствы магчымага пагаршэньня сытуацыі ў эўразоне, заявіла ў інтэрвію, апублікаваным на сайце Нацбанку, старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Надзея Ермакова.

«Калі зь нейкіх прычын сытуацыя ў той жа эўразоне будзе разьвівацца па нэгатыўным сцэнары, Беларусь як краіна з адкрытай эканомікай непазьбежна на сабе гэта адчуе. Адным з наступстваў крызісу могуць стаць значныя непрадказальныя ваганьні валютных курсаў, што, у сваю чаргу, нэгатыўна адаб’ецца на ўзроўні платаздольнасьці беларускіх грамадзян і, адпаведна, іх здольнасьці вяртаць узятыя раней валютныя крэдыты», — сказала Ермакова, камэнтуючы прычыны захаваньня ў Беларусі забароны крэдытаваньня фізычных асоб у замежнай валюце.

Паводле Ермаковай, «цяжкасьці ў заходніх краінах могуць аказаць, ды, хутчэй за ўсё, і акажуць ціск на плацёжны балянс і бюджэт тых дзяржаў, якія ў значнай ступені залежаць ад экспарту сыравінных тавараў і прытоку грашовых пераводаў».

Як лічыць Ермакова, «у выпадку „замарожваньня“ сусьветных фінансавых рынкаў урады і прадпрыемствы могуць аказацца няздольнымі пакрываць растучыя дэфіцыты бюджэтаў». Ермакова прагназуе, што ў гэтым выпадку інвэстары «стануць яшчэ больш асьцярожнымі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG