Сытуацыю з правамі палітычных вязьняў камэнтуе праваабаронца Гары Паганяйла.
Карэспандэнт: «Некаторыя з асуджаных па справе масавых непарадкаў часта заяўляюць пра свае палітычныя амбіцыі. Як цяпер іх судзімасьць адаб’ецца на іх правах абіраць і быць абранымі?»
Гары Паганяйла: «Вось як у нас указана ў артыкуле 60 Выбарчага кодэксу: „Кандыдатамі ў Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты ня могуць быць вылучаны грамадзяне, якія ня маюць права ў адпаведнасьці з заканадаўствам РБ займаць пасады ў дзяржаўных органах і іншых дзяржаўных арганізацыях у сувязі з наяўнасьцю судзімасьці“. То бок калі судзімасьць ёсьць і яна ня зьнятая, то балятавацца такія асобы ня могуць. Я лічу, што такая фармулёўка супярэчыць артыкулу 64 Канстытуцыі. Там сказана, што ў выбарах ня ўдзельнічаюць і, адпаведна, ня могуць вылучацца грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі, і асобы, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі. Іншых абмежаваньняў у законе не агаворана! Больш за тое там сказана, што любое прамое ці ўскоснае абмежаваньне правоў зьяўляецца недапушчальным і караецца паводле закону».
Карэспандэнт: «Праз колькі часу гасіцца судзімасьць? Напрыклад, у Насты Палажанкі, тэрмін пакараньня якой ужо скончыўся».
Гары Паганяйла: «Гэта залежыць ад пакараньня. Калі ў Насты была мера пакараньня ўмоўная, то па яе сканчэньні пройдзе яшчэ год — і Наста стане раней не судзімай аўтаматычна. Калі іншых злачынстваў ня зьдзейсьнена, то асоба лічыцца раней не судзімай. У Крымінальным кодэксе ёсьць адпаведная норма. Чым цяжэйшае пакараньне і чым большы тэрмін, тым больш часу для зьняцьця судзімасьці».
Карэспандэнт: «А як будзе з былым кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаем Статкевічам, які асуджаны на 6 гадоў?»
Гары Паганяйла: «А ён асуджаны да меры пакараньня, зьвязанай з пазбаўленьнем волі, знаходзіцца ў калёніі. Ён падпадае пад канстытуцыйную норму — асобы, якія ўтрымліваюцца паводле прысуду суду ў месцах пазбаўленьня волі».
Карэспандэнт: «Па вызваленьні з калёніі такія асобы як доўга ня змогуць паўнавартасна ўдзельнічаць у выбарах?»
Гары Паганяйла: «Калі Цэнтральная выбарчая камісія спраўна выконвае прадпісаньне артыкула 60, то, пакуль судзімасьць ня будзе пагашаная ці зьнятая, ён ня зможа вылучацца ў кандыдаты».
Карэспандэнт: «Якая сытуацыя ў 25 памілаваных асоб?»
Гары Паганяйла: «Час пакараньня, які яны не адбылі ў сувязі з актам памілаваньня, тым ня менш для іх ідзе. Па сканчэньні тэрміну яны будуць лічыцца асобамі, якія адбылі пакараньне. Неабходна будзе, каб скончыўся тэрмін судзімасьці. Сам акт памілаваньня яшчэ не здымае судзімасьці».
Карэспандэнт: «Атрымліваецца, з асуджаных за Плошчу паўнавартасныя правы, у тым ліку выбарчыя, маюць толькі тыя, у дачыненьні да якіх крымінальная справа была спынена?»
Гары Паганяйла: «Так. У адносінах да іх крымінальная справа ўзбуджалася, але яе спынілі. Яны не былі асуджаныя судом. Яны на волі і могуць вылучаць свае кандыдатуры на пасаду прэзыдэнта ці ў дэпутаты любога ўзроўню».
Па справе Плошчы за кратамі застаюцца Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, прызнаныя вінаватымі ў зьдзяйсьненьні асабліва злоснага хуліганства (ч.3 арт.339 КК) і пакараныя пазбаўленьнем волі тэрмінам на 2 гады і 4 гады адпаведна. Нядаўна ў дачыненьні да Дашкевіча распачалі новую справу — паводле ч.1 арт.411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі). Калі віну Дашкевіча прызнаюць, яму пагражае дадатковае пазбаўленьне волі тэрмінам да аднаго году.
У Шклоўскай калёніі знаходзіцца Мікалай Статкевіч, асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Павал Севярынец пакараны абмежаваньнем волі на 3 гады з накіраваньнем на папраўчыя працы.
Працягваюць адбываць пакараньне Ўладзімер Някляеў (2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 2 гады), Сяргей Вазьняк, Аляксандар Фядута, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Дзьмітрыеў, Ірына Халіп, Сяргей Марцалеў, якія атрымалі па 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна.
Супраць Анатоля Лябедзькі, Уладзімера Кобеца, Натальлі Радзінай, Алега Корбана, Анатоля Паўлава, Аляксандра Арастовіча і Рыгора Кастусёва крымінальныя справы спыненыя пастановай ад 23 жніўня «ў сувязі з адсутнасьцю ў дзеяньнях складу злачынства».
У розны час Аляксандар Лукашэнка памілаваў 27 вязьняў Плошчы. Вось іх імёны:

- Дзьмітры Дрозд
- Арцём Грыбкоў
- Сяргей Казакоў
- Васіль Парфянкоў
- Уладзімер Яроменак
- Яўген Сакрэт
- Віталь Мацукевіч
- Аляксандар Квяткевіч
- Уладзімер Хамічэнка
- Зьміцер Даронін
- Алесь Кіркевіч
- Алег Гнедчык
- Андрэй Пратасеня
- Павал Вінаградаў
- Аляксандар Класкоўскі (малодшы)
- Уладзімер Лобан
- Дзьмітры Новік
- Фёдар Мірзаянаў
- Алег Федаркевіч
- Дзьмітрый Буланаў
- Аляксандар Малчанаў
- Аляксандар Атрошчанкаў
- Ільля Васілевіч
- Мікіта Ліхавід
- Дзьмітры Вус
- Андрэй Саньнікаў
- Зьміцер Бандарэнка