Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы вязень Плошчы адноўлены ў грамадзянскіх правах


Наста Палажанка
Наста Палажанка

Намесьніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка 27 ліпеня была зьнятая з уліку ў міліцыі, паведаміла маладзёвая лідэрка ў тэлефонным інтэрвію Свабодзе. Яе ўмоўны тэрмін пакараньня скончыўся 22 ліпеня.

«Прынамсі фармальна я маю правы звычайнага грамадзяніна, — расказала Наста Палажанка „Свабодзе“. — Раней за заўвагі ад міліцыі альбо адміністрацыйныя пакараньні мне ў любы момант маглі зьмяніць меру стрыманьня і адправіць у турму. Цяпер мяне больш ня будзе правяраць участковы, я выязная».

На пытаньне «Свабоды», калі Наста плянуе спраўдзіць, ці сапраўды можа бесьперашкодна пакідаць і вяртацца ў Беларусь, актывістка адказала стрымана:

«Канешне, я магу ўзяць даведку, што я маю права выяжджаць за мяжу. Але калі на мяжы мяне захочуць затрымаць, то мае паперы не дапамогуць».

За падзеі 19 сьнежня 2010 году Наста Палажанка была асуджаная на 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 1 год. Насту Палажанку арыштавалі 20 сьнежня ва ўласнай кватэры. Яна стала адной з абвінавачаных па артыкуле 293 КК «Масавыя беспарадкі». Амаль два месяцы яна знаходзілася ў СІЗА КДБ. 17 лютага яе выпусьцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Летась 20-гадовая Наста Палажанка стала першай беларускай, якая атрымала прэстыжную Міжнародную жаночую прэмію за мужнасьць Дзярждэпартамэнту ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG