Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: улады Беларусі парушаюць свабоду веравызнаньня


Набажэнства Крыжовага шляху ля касьцёла Сьвятога Роха ў Менску, 20 красавіка 2011
Набажэнства Крыжовага шляху ля касьцёла Сьвятога Роха ў Менску, 20 красавіка 2011

Але вернікі баяцца скардзіцца. Пра гэта гаворыцца ў абнародаванай учора ўвечары штогадовай справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША аб свабодзе рэлігіі ў сьвеце. --> http://www.state.gov/j/drl/rls/irf/religiousfreedom/index.htm?dlid=192787

Урад працягваў парушаць права на свабоду веравызнаньня шэрагу рэлігійных групаў, але ў адрозьненьне ад мінулых гадоў, паведамленьняў і публікацыяў аб згаданых парушэньнях было меней — з-за самацэнзуры рэлігійных суполак і асобных вернікаў.

Многія заявілі, што не жадаюць паведамляць аб парушэньнях з-за страху яшчэ большага запалохваньня і помсты, а таксама спадзеючыся, што рэпрэсіі самі скончыцца, калі на іх ня скардзіцца, — гаворыцца ў дакумэнце.


Між тым, як канстатуе дакумэнт, урад часта абмяжоўваў права на мірныя сходы для рэлігійнай дзейнасьці, асабліва ў дачыненьні да суполак пратэстантаў і Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG