Лінкі ўнівэрсальнага доступу

22 гады Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі


27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Гэты дакумэнт стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасьці Беларусі.

Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце абвясьціла «поўны дзяржаўны сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў, незалежнасьць рэспублікі ў зьнешніх дачыненьнях".

27 ліпеня было абвешчана Днём незалежнасьці Беларусі.

25 жніўня 1991 Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закону, на падставе якога былі ўнесеныя зьмены і дадаткі ў Канстытуцыю 1978 году. Новая канстытуцыя была прынята 15 сакавіка 1994 году.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка адмяніў сьвята пасьля рэферэндуму 1996 года. Дзень незалежнасьці пачалі адзначаць у дзень вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня.

Дэмакратычная грамадзкасьць па-ранейшаму прызнае Днём незалежнасьці Рэспублікі Беларусь 27 ліпеня і цягам многіх гадоў адзначае яго вулічнымі акцыямі, мітынгамі, творчымі вечарынамі.

Сябры Партыі БНФ, чые ініцыятыўныя групы па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты зарэгістраваныя, плянуюць сёньня зьбіраць подпісы на вуліцах пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. У Менску БНФ правядзе таксама ўрачысты сход.

Менгарвыканкам адмовіў КХП БНФ у правядзеньні мітынгу 27 ліпеня ў парку імя Янкі Купалы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG