Як паведаміла сёньня агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на прэс-службу МАК, «рашэньне пра тое, хто можа прыяжджаць на тэрыторыю дзяржавы, якая праводзiць Алімпійскія гульні, прымаюць мясцовыя органы ўлады».
Паводле прадстаўнікоў прэс-службы аргкамітэту «Лёндан 2012», запрашэньні на Гульні былі адпраўленыя ўсім кіраўнікам дзяржаў:
«Мы адправілі запрашэньні на Гульні 204-м кіраўнікам дзяржаў. Рашэньне аб дазволе на ўезд у краіну прымае Хоўм-офіс (міністэрства ўнутраных спраў)», – паведамілі там.
Такім чынам, Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і арганізацыйны камітэт Алімпійскіх гульняў 2012 году ў Лёндане не адмаўлялі прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў акрэдытацыі на Гульні, паведамілі ў абедзьвюх гэтых арганізацыях.
Інфармацыя пра тое, што Аляксандар Лукашэнка ня здолее прыехаць на алімпіяду нібыта з-за адмовы ў акрэдытацыі з боку МАК зьявілася ўвечары 24 ліпеня, калі віцэ-сьпікер Дзярждумы, прэзыдэнт НАК Расеі Аляксандар Жукаў паведаміў у твітэры, што аргкамітэт Алімпійскіх гульняў у Лёндане «ня даў Лукашэнку акрэдытацыю».
Паводле інфармацыі «Газеты.Ru», гэтая, як выявілася, дэзынфармацыя прыйшла ў аўторак увечары на адрас нацыянальных алімпійскіх камітэтаў розных краін, у тым ліку Расеі, лістом з НАК Беларусі, у якім выказвалася просьба асудзіць рашэньне аргкамітэту лёнданскай Алімпіяды.
Нягледзячы на тое, што сытуацыя праясьнілася ўжо сёньня раніцай – кіраўнік Беларусі ня можа патрапіць у Лёндан з-за рашэньні брытанскіх уладаў, якія адмовілі яму ў візе на падставе эўрапейскіх санкцый, а не з-за адсутнасьці запрашэньня з боку МАК – найбуйнейшыя расейскія СМІ ігнаруюць гэтыя паведамленьні і працягваюць паведамляць выключна аб «адмове ў акрэдытацыі».
Артыкул на гэтую тэму ў газэце «Известия» выйшаў сёньня пад загалоўкам «Адмова ў акрэдытацыі Лукашэнку – плявок у беларускі народ». Пра адмову ў акрэдытацыі Лукашэнкі на Алімпіяду паведаміла таксама ўвечары 25 ліпеня інфармацыйная праграма «Время» Першага расейскага тэлеканалу.
Такім чынам, замест напаміну пра санкцыі, уведзеныя за парушэньне правоў чалавека і наяўнасьць у краіне палітычных вязьняў, гледачы расейскага тэлебачаньня, у тым ліку ў Беларусі, пачулі асуджэньне на адрас Міжнароднага Алімпійскага камітэту, які, нібыта, «блытае спорт з палітыкай».