Падставай для іх зьяўленьня ў кватэры Бандарэнкі паслужыла пастанова аб прыводзе грамадзкага актывіста ў Інспэкцыю па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Савецкім раёне Менску, паведамляе сайт «Плятформы».
У пастанове значыцца, што прывод ажыцьцяўляецца «ў мэтах забесьпячэньня своечасовага і правільнага разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэньні ў дачыненьні да Бандарэнкі А.В.»
Напярэдадні ўчастковы інспэктар грамадзкага пункту аховы правапарадку № 66 Валерый Марціновіч выклікаў Андрэя Бандарэнку для гутаркі. Той быў заняты, і гутарыць з участковым інспэктарам пайшла намесьніца дырэктара «Плятформы». Відавочна не задаволены вынікам гутаркі, участковы інспэктар патрабаваў сустрэчы з самім Андрэем Бандарэнкам. Ад такой сустрэчы Андрэй катэгарычна адмовіўся, законна патрабуючы выкліку позвай.
За колькі дзён да таго «Плятформа» атрымала з падатковай інспэкцыі Савецкага раёну дакумэнт, у якім паведамлялася: у сувязі з тым, што ўстанова «Плятформа» не вядзе дзейнасьці — на яе разьліковы рахунак не паступаюць фінансавыя сродкі, не атрымліваецца даход і, адпаведна, няма падставы для выплаты падаткаў — пастаўлена пытаньне аб закрыцьці «Плятформы».