Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Коммерсант»: Лукашэнка шукае памагатых «плюшавага бамбаваньня»


 Фота Пэра Кромвэла
Фота Пэра Кромвэла

У Беларусі прайшлі новыя арышты падазраваных у датычнасьці да нядаўняй акцыі швэдзкіх праваабаронцаў, якая атрымала назву «плюшавае бамбаваньне».

Незалежныя экспэрты лічаць, што закручваньне гаек, якое працягваецца, спробай адцягнуць увагу ад правалу сыстэмы супрацьпаветранай абароны краіны, якая не здолела спыніць несанкцыянаваны палёт швэдзкага лёгкаматорнага самалёта з агітацыйнымі матэрыяламі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Арышты беларускіх «памагатых» швэдзкіх праваабаронцаў адбываюцца ў рамках крымінальнай справы, пачатай па арт. 371 ч. 3 «Наўмыснае незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, зьдзейсьненае арганізаванай групай». Справа пачатая па факце падзеяў 4 ліпеня, калі прадстаўнікі швэдзкага рэклямнага агенцтва Studio Total правялі акцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Швэдзкія піяршчыкі на лёгкаматорным самалёце праляцелі тады ад літоўскай мяжы да Менска і бесперашкодна вярнуліся назад у Літву. Над ускраінай беларускай сталіцы, а таксама над Івянцом Валожынскага раёна Менскай вобласьці швэды скінулі 876 плюшавых мядзьведзікаў з прывязанымі да іх улёткамі ў абарону свабоды СМІ ў Беларусі.

Першай супрацоўнікі КДБ Беларусі арыштавалі 16-лётную жыхарку горада Івянец Менскай вобласьці Кацярыну Скурат. Па дадзеных сьледчых КДБ, яна сфатаграфавала на свой тэлефон медзьведзікаў, якіх з самалёта скідалі швэдзкія праваабаронцы, і пераслала здымкі фатографу сайта bnp.by Антону Сурапіну, які, у сваю чаргу, разьмясьціў іх на сваім сайце. Сам спадар Сурапін таксама апынуўся пад арыштам ў ізалятары КДБ. Затым чарга дайшла да жыхара Менску Сяргея Башамірава, які здае кватэры на кароткі тэрмін. Па вэрсіі беларускіх сілавікоў, швэды, якія ўдзельнічалі ў акцыі на зямлі, зьвярталіся да яго з прапановай зьняць жыльлё. Сьледчыя таксама арыштавалі яго дзяўчыну Ірыну Лагойку.

Між тым кіраўнік юрыдычнай службы БХК Гары Паганяйла назваў «Коммерсанту» тое, што адбываецца «прававым нонсэнсам». Ён адзначыў, што Мінабароны Беларусі абвяргае сапраўднасьць зьвестак аб несанкцыянаваным палёце швэдзкіх праваабаронцаў над тэрыторыяй краіны. «Афіцыйнага факту прызнаньня палёту няма, але крымінальная справа адкрыта, ідзе сьледзтва, і арыштоўваюць людзей. Гэта цалкам натуральна з пункту гледжаньня беларускай машыны ўлады, якая працуе не па законе, а па волі вышэйшага начальства», — упэўнены праваабаронца. Зь ім згодны і незалежны беларускі экспэрт Юры Хашчавацкі, які лічыць арышты праявай растучай нэрвовасьці кіраўніцтва Беларусі ў сувязі з акцыяй швэдзкіх праваабаронцаў, якая паказаў слабасьць нацыянальнай сыстэмы СПА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG