Пра гэта вязень напісаў у лісьце да грамадзкай актывісткі Тацяны Кім. Тацяна Кім працытавала для «Свабоды» вытрымку зь ліста Мікалая Аўтуховіча, якая прысьвечаная ягонай маці:
«Маці на спатканьні выглядала бадзёра, але я ж ведаю, як ёй цяжка. Я яе супакойваў і казаў, каб ставілася да ўсяго спакойна. Але атрымліваю ад яе лісты і бачу, што яна не магла вытрымаць некаторыя цяжкасьці і моцна разгубілася. Вы, калі ласка, тэлефануйце ёй калі-некалі, падтрымлівайце яе. Ёй будзе лягчэй. А я ўсё вытрымаю ў любым выпадку і да канца прайду гэтыя выпрабаваньні».
Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч пакараны на 5 гадоў 2 месяцы зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў незаконным абыходжаньні са зброяй. Аўтуховіч сваёй віны ў судзе не прызнаў і заявіў, што яго перасьледуюць за антыкарупцыйную дзейнасьць. Пад вартай Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца зь лютага 2009 году. Цяпер як злоснага парушальніка рэжыму палітвязьня ўтрымліваюць у Гарадзенскай турме.