Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску завялі крымінальную справу на Аляксандра Лукашэнку


Пінскі гарадзкі дом культуры
Пінскі гарадзкі дом культуры

У дачыненьні да начальніка аддзелу культуры Пінскага гарвыканкаму Аляксандра Лукашэнкі ўзбуджана крымінальная справа. Пра гэта паведамляе галоўнае ўпраўленьне барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй.

Начальніка аддзелу культуры Аляксандра Лукашэнку падазраюць у злоўжываньні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

Высьветлілася, што чыноўнік у лютым выяжджаў у Польшчу разам з 9 сваякамі і знаёмымі. Хаця ў польскі горад Паронін ён павінен быў везьці мясцовы ансамбль песьні і танцу «Палескія зоры».

Паведамляецца, што гэтым Аляксандар Лукашэнка нанёс шкоду гарадзкому бюджэту ў памеры 16 мільёнаў рублёў.

Раней чыноўнік працаваў дырэктарам Палаца культуры.

Як кажа Мікалай, былы калега чыноўніка, паколькі прозьвішчы начальніка аддзелу культуры і беларускага кіраўніка падобныя, гэтая тэма ў Пінску зараз абмяркоўваецца вельмі жыва:

«Так, людзі гавораць, пасьмейваюцца. Аднак тут няма чаго сьмяяцца, бо сфэра культуры зараз у Пінску ў заняпадзе. Калектываў зусім ужо не засталося, адзін гэты ансамбль „Палескія зоры“, які ў Польшчу ня трапіў. А так з 2009 году культура ў Пінску ў заняпадзе. Раней зоркі да нас усялякія ехалі — і беларускія, і расейскія. А цяпер цішыня».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG