Старшыня Рыкарда Міліёры назваў працу місіі «найважнейшым момантам нашай дзейнасьці» падчас свайго ўступнага звароту ў Манака, дзе ён абвясьціў пра назіраньне за выбарамі ў Беларусі. Ён прызначыў італьянскага парлямэнтара, старшыню камітэту па правах чалавека ПА АБСЭ Матэа Мэкачы кіраўніком місіі па назіраньні за выбарамі ў Беларусі.
Пачынаючы з 2010 году, калі больш за 50 парлямэнтароў узялі ўдзел у назіраньні за прэзыдэнцкімі выбарамі, ніводнай з абраных службовых асобаў ПА АБСЭ не далі доступу ў Беларусь. Мінулая місія АБСЭ па назіраньні за выбарамі, якую ўзначальваў парлямэнтар зь Вялікабрытаніі Тоні Лойд, крытычна ацаніла адсутнасьць празрыстасьці пры падліку бюлетэняў. З таго моманту ПА АБСЭ выказвае сваю надзвычайную занепакоенасьць сытуацыяй са свабодай перамяшчэньня ў краіне і становішчам палітычных зьняволеных.
«Мы пачынаем гэтую місію па назіраньні за выбарамі з адкрытым сэрцам, працягваючы руку нашым сябрам зь Беларусі, — заявіў Мэкачы. — Мы вельмі спадзяемся ўбачыць значныя пазытыўныя зрухі ў параўнаньні зь мінулымі выбарамі, і што ўсе, уключаючы і тых, хто цяпер пад хатнім арыштам або ў турме, атрымаюць магчымасьць свабодна і без абмежаваньняў узяць удзел у парлямэнцкіх выбарах».
9 ліпеня Парлямэнцкая асамблея АБСЭ прыняла пераважнай большасьцю галасоў рэзалюцыю па Беларусі, якая заклікае ўрад Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць і апраўдаць усіх палітычных зьняволеных у Беларусі, аднавіць ліцэнзіі на юрыдычную практыку адвакатаў, якіх пазбавілі ліцэнзіяў за прафэсійную дзейнасьць па абароне прадстаўнікоў апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, і дазволіць прадстаўнікам Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ наведваць палітычных зьняволеных, якія знаходзяцца ў турмах у Беларусі.
16–18 ліпеня дырэктар па праграмах ПА АБСЭ Ганна Чарнова ўзяла ўдзел у місіі па ацэнцы патрэбаў сумесна зь Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ.
Службовыя асобы ў Менску пацьвердзілі сваю гатоўнасьць супрацоўнічаць зь місіяй АБСЭ па назіраньні за выбарамі ў адпаведнасьці з афіцыйным запрашэньнем, якое вітала ўдзел назіральнікаў ад АБСЭ, не абмяжоўваючы іх колькасьць.
Місія па ацэнцы патрэбаў правяла сустрэчы з службовымі асобамі, адказнымі за выбары, парлямэнтарамі, палітычнымі партыямі і рухамі (зарэгістраванымі і незарэгістраванымі), прадстаўнікамі прэзыдэнцкай адміністрацыі, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства інфармацыі і Міністэрства юстыцыі, дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама зь незалежнымі журналістамі і няўрадавымі арганізацыямі.
ПА АБСЭ назірала за выбарамі ў Беларусі ў 1995, 2001, 2004, 2006, 2008 і 2010 гадах, паведамляе сайт oscepa.org.

Мы вельмі спадзяемся, …што ўсе, уключаючы і тых, хто цяпер пад хатнім арыштам або ў турме, атрымаюць магчымасьць свабодна і без абмежаваньняў узяць удзел у парлямэнцкіх выбарах.