У сераду ў выніку сутычак у Сырыі загінула больш за 200 чалавек, у асноўным мірных жыхароў. Толькі падчас сутычак у Дамаску налічылі 38 ахвяр. У гэтыя лічбы не ўваходзяць высокапастаўленыя чыноўнікі, што былі забітыя ўчора ў выніку тэракту. Сёньня сырыйскае тэлебачаньне пацьвердзіла, што былі забітыя міністр абароны Даўд Раджыха, швагер Асада Асыф Шаўкат і кіраўнік створанага нядаўна антыкрызіснага штабу Хасан Туркмані. Розная інфармацыя перадаецца адносна лёсу міністра ўнутраных спраў Мухамада Ібрагіма Шаара. Спачатку яго называлі сярод параненых, пазьней тэлеканал Аль –Джазіра паведаміў пра яго сьмерць.
Напад падчас нарады нацыянальнай рады бясьпекі зьдзейсьніў сьмяротнік, ён быў ахоўнікам міністра абароны. Прэзыдэнт Асад пасьля тэракту публічна ня выступіў і не перадаў заяву. Няясна таксама, ад’ехаў ён у Латакію перад нападам, або пасьля яго.
Тэракт у Дамаску асудзіў генсэк ААН Пан Кі Мун. Разам з Кофі Ананам ён зноў заклікаў Раду ААН прыняць рэзалюцыю па Сырыі. Яе абмеркаваньне ўчора было адкладзенае. Толькі што прыйшла інфармацыя, што прэзыдэнты ЗША і Расеі Барак Абама і Ўладзімір Пуцін абмеркавалі сытуацыю ў Сырыі па тэлефоне. Паводле словаў памочніка Пуціна Ўшакова, пытаньне пра тое, куды б мог пераехаць Асад, не закраналася.