Сырыйскае тэлебачаньне пацьвердзіла гібель трох высокапастаўленых урадоўцаў з найбліжэйшага атачэньня прэзыдэнта гэтай краіны Башара Асада. Сярод загінулых – міністар абароны Давуд Раджыга, швагер Асада Асэф Шаўкат і кіраўнік створанага нядаўна антыкрызіснага штабу Гасан Туркамані.
Выбух быў дэтанаваны сьмяротнікам сёньня падчас нарады ў штаб-кватэры нацыянальнай службы бясьпекі. Паводле блізкаўсходняга карэспандэнта тэлеканалу CNN, тэракт ажыцьцявіў целаахоўнік міністра абароны. Адказнасьць за напад узяла на сябе паўстанцкая Свабодная сырыйская армія.
Адначасова паўстанцы працягваюць жорсткія баі з урадавымі сіламі ў сталіцы краіны Дамаску. Яны ўмацаваліся на ўскраінах гораду і атакуюць цэнтральныя кварталы.
Кіраўнік Свабоднай сырыйскай арміі Рыяд Асад заявіў у інтэрвію тэлеканалу Аль-Джазіра, што выбух і баі ў Дамаску зьяўляюцца пачаткам сплянаванай загадзя кампаніі пад назвай «Вулькан у Дамаску». Ён дадаў, што паўстанцы ня спыняць наступу да ўстанаўленьня поўнага кантролю над горадам, але прызнаў, што выкананьне гэтай задачы можа заняць пэўны час.
Міністар інфармацыі Сырыі Амран Заабі, у сваю чаргу, заявіў, што бой за Дамаск зьяўляецца вырашальным для Сырыі, але падкрэсьліў, што ўрад упэўнены ў сваёй перамозе.