16 ліпеня ў Цэнтральным судзе Менску з прамежкам у дзьве гадзіны пачаліся, але былі адкладзеныя з аднолькавым вынікам суды па скаргах невыязных грамадзян. Старшыня БХК Алег Гулак скардзіўся на Мін’юст і МУС за тое, што беспадстаўна, як ён лічыць, апынуўся ў сьпісе невыязных. Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі спадар Віктар Зенаў у суд прыйшоў, а вось Міністэрства ўнутраных спраў свайго прадстаўніка не прыслала.
Тое самае адбылося са скаргай праваабаронцаў Валянціна Стэфановіча ды Андрэя Бандарэнкі. Увесну высьветлілася, што яны нібыта ўхіляюцца ад вайсковай службы і таму ня могуць выяжджаць за мяжу. Пры гэтым у Міністэрстве абароны пра ўхіленьне Стэфановіча і Бандарэнкі зьвестак не было. У Цэнтральным раённым судзе скаргі Стэфановіча і Бандарэнкі аб’ядналі ў адну вытворчасьць. Сёньня пасьля абеду ў суд прыйшоў прадстаўнік Міністэрства абароны маёр Дзяніс Байкоўскі, а вось прадстаўніка Міністэрства ўнутраных спраў зноў не было.
Абодва працэсы, Алега Гулака і Валянціна Стэфановіча ды Андрэя Бандарэнкі, вядзе судзьдзя Алена Сямак. Судзьдзя забараніла здымаць на працэсах, а большасьць іншых хадайніцтваў задаволіла. Паводле факсу зь Міністэрства ўнутраных спраў, які зачытала судзьдзя, супрацоўнікі Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі, а таксама міліцыянты, якія адказваюць за банк дадзеных невыязных грамадзянаў, 16 ліпеня былі ў камандзіроўках і ў суд прыйсьці не маглі. На гэтай падставе судзьдзя Сямак задаволіла хадайніцтва МУС аб пераносе судовых пасяджэньняў. Скаржнік Алег Гулак даводзіў, што і без прадстаўнікоў МУС суд мае ўсе юрыдычныя падставы, каб вырашыць справу ўжо сёньня:
«Гэты суд ня мог адбыцца на працягу 5 месяцаў, і вось, калі загадзя ўсё было прызначана, усе ведалі, Міністэрства ўнутраных спраў раптам усё апынулася ў камандзіроўцы. Я мяркую, дарэчы, што суд мог бы адрэагаваць на такую яўную непавагу да сябе, але гэтага не адбылося».
Карэспандэнт: «Вы ў судзе сказалі, што ў суду ўжо цяпер дастаткова матэрыялаў, каб прыняць рашэньне. Што гэта за матэрыялы?»
«Мелася на ўвазе даведка, якой мяне праінфармавалі, што мне забаронены выезд. У ёй была спасылка на тое, што гэта па лініі Міністэрства юстыцыі ўнесеная забарона на мой выезд за мяжу. Але ёсьць афіцыйны адказ Мін’юсту, што яны такой забароны не перадавалі, што суды такую забарону адносна мяне ня ўводзілі і яе ўвогуле няма. Таму я і мяркую, што гэтага дастаткова, каб суд прыняў рашэньне, што забарона тады была ўведзеная незаконна. І яе адмяніў».
Карэспандэнт: «А самі вы як мяркуеце, чаму трапілі ў гэты сьпіс?»
«Мы ўсе памятаем, як разгортваліся падзеі. Памятаем заявы кіраўніка дзяржавы. І як потым уся сыстэма — МУС, Мін’юст, Мінабароны раптам перасталі мець магчымасьць аднавіць парушаныя правы грамадзянаў... Нашыя правы. З гэтага мы робім выснову, што гэта выключна дыскрымінацыйны падыход у сувязі з грамадзка-палітычнай дзейнасьцю людзей, якія трапілі ў гэты сьпіс».
Разгляд скаргі Алега Гулака адбудзецца а 10-й раніцы 21 ліпеня. Ужо праз 2 гадзіны, на 12 дня, гэтая ж судзьдзя прызначыла разгляд скаргаў Валянціна Стэфановіча і Андрэя Бандарэнкі.
У чэрвені ў Маскоўскім судзе Менску разглядалася аналягічная скарга праваабаронцы Гары Паганяйлы да Мін’юсту і МУС. Скарга была адхіленая, хоць у судзе агаласілі даведку з Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС, паводле якой Гары Паганяйлы няма ў сьпісе невыязных. «Гэта аказалася праўдай — пасьля суду я двойчы зьезьдзіў за мяжу без праблемаў», — паведаміў Гары Паганяйла.