20:00 Маці Антона Сурапіна Алена паведаміла, што ёй патэлефанаваў дзяржаўны адвакат і запрасіў на сустрэчу 17 ліпеня. Адвакат у двух словах паведаміў, што сустракаўся з Антонам у КДБ і той «трымаецца». Як зразумела спадарыня Сурапіна, абвінавачаньне сыну яшчэ ня выстаўленае.
Студэнт Інстытуту журналістыкі Антон Сурапін быў затрыманы на трое сутак у пятніцу, 13 ліпеня, для высьвятленьня яго датычнасьці да раскіданьня швэдамі цацачных мядзьведзікаў.
Усе спробы калегаў высьветліць лёс Антона ў пятніцу плёну не далі. Толькі позна ўвечары зьявілася інфармацыя са спасылкай на маці журналіста — ёй патэлефанаваў сьледчы КДБ і паведаміў, што яе сын затрыманы на 72 гадзіны для высьвятленьня яго дачыннасьці да «мядзьведжай» справы. Мяркуецца, што яго ўтрымліваюць у ізалятары КДБ — так званай «амэрыканцы».
Найбольш верагоднай прычынай дзеяньняў спэцслужбаў калегі лічаць разьмешчаныя на рэсурсе bnp.by эксклюзіўныя здымкі плюшавых мядзьведзікаў, скінутых са швэдзкага самалёта над тэрыторыяй Беларусі. Антон Сурапін — рэдактар гэтага сайту.
19:00 Бацькі Антона Сурапіна дагэтуль ня маюць інфармацыі, ці выйдзе сёньня Антон на волю альбо яму будзе прад’яўленае нейкае абвінавачваньне. Раней цягам дня сьледчы КДБ паабяцаў, што да 18-й затэлефануе бацькам і паведаміць, ці выйдзе сёньня Антон на волю.
Маці Антона Алена а 19 гадзіне заявіла «Свабодзе»:
«Ня выпусьцілі, ніхто нам не пазваніў і не сказаў, што і як. Хаця прайшлі ўсе іхнія тэрміны, 72 гадзіны.
У прыёмнай КДБ сказалі, што ня маюць права паведамляць прозьвішча сьледчага. І мы ім сказалі, што калі Антон ня будзе вызвалены да заўтрашняй раніцы, мы ўжо будзем дзейнічаць праз адваката.
Там быў юрыст, які нам сказаў, што могуць вызваліць у любы час да канца дня. Здаралася, што выпускалі і літаральна ў 11 вечара. Я сама думаю, што калі б яны на Антона нешта завялі б, то яны бы мне пазванілі. Таму я спадзяюся, што яго ўсё ж выпусьцяць».
Бацькі Сурапіна таксама напісалі заяву. Яны просяць тлумачэньняў, на падставе чаго затрымалі іх сына. Аднак адказ, згодна з заканадаўствам, яны атрымаюць толькі ў сераду.
16:00 Як сказала Алена Сурапіна, дзяўчына-сакратар пазваніла камусьці і пасьля размовы паведаміла, што бацькам Антона Сурапіна трэба чакаць 16-й гадзіны.
Маці і бацька Антона Сурапіна прыехалі са Слуцку ў Менск, каб даведацца пра лёс свайго сына, затрыманага ў пятніцу КДБ.
«Як вы ацэніце тое, што адбылося з Антонам?»
Алена Сурапіна: «Я думаю, што Антон проста апынуўся крайнім. Мы пашукалі ў інтэрнэце, там столькі рознай інфармацыі. Ёсьць ужо і відэа, і ўсё. І за што яго ўзялі? За тое, што ён быў першым? Дык гэта ж ягоная праца, ён журналіст».
«А ён з вамі, можа, дзяліўся, чаму ён атрымаў першым гэтыя фатаздымкі?»
Алена Сурапіна: «Не, мы з мужам людзі не публічныя. Я ўвогуле ня ведаю, як Антона занесла ў гэтую журналістыку. Я толькі ведаю, што яму нехта іх даслаў. Мяркуйце самі — у яго 4 ліпеня было некалькі рэпартажаў у Менску, як ён мог быць там, дзе кідалі гэтых мядзьведзяў? Нават гэта можна лічыць алібі».
«А кім вы працуеце?»
Алена Сурапіна: «Я працую прыёмшчыкам бытавых паслуг у цырульні, а муж — кіроўцам у бальніцы ў Слуцку».
Раней інфармацыю пра магчымае вызваленьне Антона Сурапіна ў Бюро прыёму грамадзян пры Камітэце дзяржбясьпекі далі 16 ліпеня старшыні БАЖ Жаньне Літвіной, паведамляе прэсавая служба БАЖ.
Паводле працэдуры, калі сканчаецца абвешчаны тэрмін затрыманьня пэўнага грамадзяніна (у выпадку Антона гэта сёньня), сьледчы можа хадайнічаць аб прымяненьні да яго меры стрыманьня. Рашэньне па гэтым пытаньні прымае пракурор, а інфармацыю пра яго сьледчы ўпаўнаважаны паведаміць толькі блізкім сваякам.
Студэнт Інстытуту журналістыкі Антон Сурапін быў затрыманы на трое сутак у пятніцу, 13 ліпеня для высьвятленьня яго датычнасьці да раскіданьня швэдамі цацачных мядзьведзікаў.