Правабарончая арганізацыя Syrian Observatory for Human Rights удакладняе, што гэта адбылося ў мястэчку Трэймсі. Лідэр паўстанцаў Абу Мухамад кажа, што нападнікі выкарыстоўвалі верталёты, танкі і некалькі ракетных установак. Потым жыхароў забівалі зблізку. Прадстаўнікі апазыцыі гавораць пра 200 ахвяраў.
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Сырыі САНА інфармуе, што ў паселішчы адбыліся сутыкненьні паміж арміяй і ўзброенай тэрарыстычнай групоўкай. САНА, аднак, нічога не паведамляе пра масавыя забойствы і колькасьць ахвяраў.
Кіраўнік сырыйскай апазыцыйнай Нацыянальнай рады Абдэль Басэт Сайда выказаў абурэньне з нагоды бойні і заклікаў прыняць жорсткую рэзалюцыю ААН, якая б дазваляла правесьці ваенную інтэрвэнцыю супраць рэжыму Дамаску.
У Раду бясьпекі ААН на гэтым тыдні былі ўнесеныя два праекты рэзалюцыі па сытуацыі ў Сырыі. Расея ўжо заявіла, што не падтрымае санкцыі супраць Башара Асада.