Генэрал удакладніў, што перадача Беларусі грозных сыстэмаў ажыцьцяўляецца ў рамках Адзінай рэгіянальнай расейска-беларускай супрацьпаветранай абароны.
Да беларускай дэлегацыі ў Кіргізстане інтарэс падвышаны. 4 ліпеня, ігнаруючы радары войскаў супрацьпаветранай абароны, на тэрыторыю краіны зь Літвы бесьперашкодна ўляцеў лёгкаматорны самалёт са швэдзкім экіпажам і паўтары гадзіны скідаў на зямлю цацачных мядзьведзікаў з улёткамі ў абарону свабоды слова.
Беларускія генэралы, якія дагэтуль хваліліся непераадольнай заслонай на шляху любых парушальнікаў, мусілі даваць тлумачэньні. Але той жа Пахмелкін супакоіў калегаў: паколькі 4 ліпеня сродкі сачэньня за паветранымі аб’ектамі не зафіксавалі парушэньня дзяржаўнай мяжы невядомым самалётам, то ўсё, пра што пішуць у прэсе, — «стопрацэнтная правакацыя супраць Беларусі пры падтрымцы замежных спэцслужбаў». Ці трэба расцэньваць пастаўкі новага пакаленьня стратэгічных узбраеньняў у Беларусь як спробу залатаць дзіравы шчыт саюзнай дзяржавы?
Вось якой думкі трымаецца расейскі ваенны экспэрт Аркадзь Бабчанка:
«Ці накіраваныя гэтыя комплексы С300 менавіта супраць тых людзей, якія на ўласнае жаданьне прылятаюць на маленькіх самалётах і скідаюць улёткі ці нейкія плюшавыя цацкі — я, шчыра кажучы, сумняюся. Але мне падаецца, што яны, безумоўна, рыхтуюцца да лібійскага ці сырыйскага варыянту. Вось гэта ўжо адназначна. То бок, ва ўсялякім разе тут, у Расеі, яны разумеюць (пра Беларусь адназначна казаць не магу, але тут гэта дакладна), што зямля пад імі захісталася, што Сырыя тут цалкам становіцца магчымай, бо чым далей, тым бліжэй Расея да грамадзянскай вайны. І яны, натуральна, хочуць абараняцца ад гэтага. Ну, і Лукашэнка, зразумела, таксама. А калі ў іх адзіныя страхі і мэты, то вайсковае супрацоўніцтва — перадусім. Вайсковае супрацоўніцтва адназначна будзе заставацца і пашырацца. Уласна кажучы, самае вялікае спадзяваньне ў Расеі ў гэтым выпадку будзе, вядома, на Беларусь. А ў Беларусі, я думаю, — на Расею».