Сябру Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, вязьню Бабруйскай калёніі Яўгену Васьковічу двойчы прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні. Пра гэта Яўген Васьковіч паведаміў у лісьце сябрам БХД.
Пісаць прашэньні Васьковіч адмовіўся.
Яўген Васьковіч ня скардзіўся на здароўе і прасіў не хвалявацца за яго.
Скончыў ліст Яўген словамі, прамоўленымі ім на судзе ў траўні 2011 году: «Я — ліцьвін. Мой сьвяты абавязак — бараніць нацыянальныя беларускія каштоўнасьці. За іх я ўмерці гатовы, бо жыцьцё кароткае, а радзіма вечная. Жыве Беларусь!»
Яўген Васьковіч пакараны 7 гадамі зьняволеньня за ўдзел у нападзе на будынак Бабруйскага КДБ. У судзе актывіст казаў, што гэткім чынам выявіў салідарнасьць з актывістамі анархісцкага руху, якіх раней асудзілі да зьняволеньня за акцыі пратэсту.