Каля Украінскага дома знаходзіцца каля 100 чалавек, паведамляе інтэрнэт-выданьне «Украінская праўда».
Пяцёра ўдзельнікаў акцыі працягваюць галадоўку.
Між тым, удзельнікаў акцыі атачылі супрацоўнікі міліцыі. Іх колькасьць у параўнаньні з суботай вырасла ўдвая.
У пятніцу народны дэпутат ад фракцыі НУ-НС Арсеній Яцанюк паведаміў, што аб’яднаная апазыцыя вырашыла пакінуць на месцы акцыі пратэсту супраць моўнага закону каля Украінскага дому ў Кіеве мабілізацыйны штаб.