Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Семенчукова абвясьціла галадоўку


Алена Семенчукова
Алена Семенчукова

Віцебская актывістка «Эўрапейскай Беларусі» Алена Семенчукова, якую 5 ліпеня асудзілі на 10 сутак за ўлёткі з заклікам байкатаваць выбары, абвясьціла галадоўку на знак пратэсту.

Галадоўку дзяўчына трымае ў віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня, куды трапіла паводле рашэньня судзьдзі Кастрычніцкага райсуду Іны Грабоўскай.

На ўмовы ўтрыманьня ў гэтай установе яна паскардзілася пракурору вобласьці. У сваёй скарзе актывістка піша пра падзеі свайго затрыманьня 29 чэрвеня і пра тое, што давялося ўбачыць у ізалятары, куды яе зьмясьцілі на ноч да пачатку судовага працэсу:

«У камэры няма спальных месцаў і ўвогуле хоць якой мэблі. Адміністрацыя ІЧУ адмовілася прыняць для мяне перадачу зь цёплымі рэчамі, вадой і гігіенічнымі сродкамі. Таму ляжаць давялося проста на падлозе, у джынсах і белай саколцы. Заснуць было немагчыма, бо дужа халодна. У камэры няма чым дыхаць — яна не праветрываецца. Усю ноч вочы сьляпіла сьвятло лямпачкі, якую не выключалі. „Радыёкропку“ таксама немагчыма зрабіць цішэй. Першы раз мне прынесьлі паесьці раніцай наступнага пасьля затрыманьня дня. Прымаць ежу давялося таксама на падлозе і бруднымі рукамі, бо ні ручніка, ні мыла не далі. Унітазам карыстацца не змагла — было гідка, бо ён ня мае зьліўнога бачка і знаходзіцца ў полі зроку супрацоўнікаў ІЧУ», — піша віцебская актывістка.

Алена Семенчукова патрабуе, каб пракуратура паўплывала на адказныя структуры МУС Віцебскага аблвыканкаму і ў ІЧУ былі створаны годныя ўмовы для тых, каго там трымаюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG