Журналіста Эўрарадыё Паўла Сьвярдлова затрымалі 22 чэрвеня ў ягоным пад’езьдзе. У той жа дзень яго асудзілі да 15 сутак арышту нібыта за лаянку ў грамадзкім месцы. Журналіст і ягоныя калегі вырашылі не пакідаць беспакаранай відавочную, на іх думку, несправядлівасьць.
Віталь Зыблюк, галоўны рэдактар Эўрарадыё: «Касацыйную скаргу падавалі з адной простай прычыны: бо лічым, што абвінавачаньне ілжывае. Павал такога не рабіў. Не хацелася б, каб гэта фармальна прайшло: адседзеў 15 сутак, выйшаў — і ўсе на гэта забыліся. Мы сапраўды хочам даказаць, што ён невінаваты, і зьняць зь яго гэтае спагнаньне».
Журналісты Эўрарадыё зрабілі ўласнае дасьледаваньне і знайшлі сьведак затрыманьня Сьвярдлова. Усё, пра што ім удалося даведацца, выклалі ў скаргах Паўла, а ягоная адвакатка падрыхтавала сваю скаргу. Аднак судзьдзя Камісараў справу разглядаць ня стаў, спаслаўшыся на адсутнасьць скаргі самога журналіста. На які час адкладзены працэс, невядома.
Зьміцер Лукашук, карэспандэнт Эўрарадыё: «У плянах нашага правасудзьдзя няма такога пункту, як датэрмінова вызваліць Паўла з-за кратаў. Таму і „згубілася“ гэтая скарга, бо інакш як сплянаванай дзеяй я не магу лічыць такую раптоўную страту важнага афіцыйнага дакумэнта».
Між тым супрацоўнікі Эўрарадыё дагэтуль ня ведаюць, чаму затрымалі іхнага карэспандэнта. Выказваліся меркаваньні, што гэта помста журналістам за рэпартаж зь менскага мэтро. Журналісты Алесь Пілецкі і Віталь Ругайн прайшлі зь вялікай чорнай торбай па менскай падземцы, і ніхто не зьвярнуў на іх увагі. На карысьць гэтай вэрсіі былі свае аргумэнты. У дзень затрыманьня Сьвярдлова пад офісам Эўрарадыё была сапраўдная засада — шукалі карэспандэнта Віталя Ругайна.
Увечары ён гадзіну хадзіў па цэнтры Менску ў суправаджэньні журналістаў, а за імі рухаліся супрацоўнікі ў цывільным. Віталю ўдалося схавацца, і цяпер ён працуе ў варшаўскім офісе Эўрарадыё.
Пра ўцёкі распавядае калега журналіста Алесь Пілецкі, які быў зь ім побач: «Мы ўсе былі ўпэўненыя, што яго затрымаюць. Калі мы зь ім ехалі на таксоўцы на тую кватэру, дзе ён ночыў, то я быў амаль перакананы, што зараз мы выйдзем і нас адразу затрымаюць. Аднак у пятніцу нам удалося схавацца. Гэта былі рэальныя ўцёкі. А пазьней Віталь, як звычайны чалавек, набываў квіткі на вакзале. Не было ніякіх спэцапэрацый зь верталётамі, паездкамі праз Расею і ўсім такім. Мне здаецца, што тыя людзі, якія хацелі яго затрымаць, зразумелі, што нарабілі шмат шуму. І зараз абвінавачваць яго ў тым, што ён лаяўся, ужо ня мае ніякага сэнсу. Напэўна, прызналі тое, што 22 чэрвеня яны прайгралі».
Віталь Ругайн лічыць, што спроба яго затрымаць была нейкай кропкавай і выключна менскай ініцыятывай. Магчыма, яго сапраўды спрабавалі пакараць за нейкі рэпартаж. Ругайн падкрэсьлівае, што ў Варшаве ён не хаваецца, а працуе паводле заплянаванага ім графіку.
Віталь Ругайн: «Я сабраўся даволі спакойна. Даведаўся ў Магілёўскай міліцыі, што я ня ўключаны ў сьпіс невыязных, і паехаў. Але я ня ўцёк, я плянаваў ехаць яшчэ да таго. Паехаў раней, каб зусім не сарвалася паездка, калі б мяне раптам пасадзілі».
Галоўны рэдактар Эўрарадыё Віталь Зыблюк кажа, што апошні тыдзень офіс працуе ў звычайным рэжыме, за выключэньнем таго, што адзін журналіст у турме, а другі ў Варшаве. Ніякага сачэньня журналісты Эўрарадыё не заўважаюць.