Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асад выключае зьнешняе ўмяшаньне ў справы Сырыі


Башар Асад
Башар Асад

Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад выключыў любое зьнешняе ўмяшаньне з мэтай урэгуляваньня ўнутранага канфлікту ў краіне.

Асад заявіў у інтэрвію іранскаму тэлебачаньню, што яго ўрад вядзе вайну з «тэрарыстамі» і, па ягоных словах, абавязаны іх зьнішчыць, каб абараніць народ.

Некалькі дзён таму сырыйскі прэзыдэнт ужо называў «вайной» сытуацыю, якая склалася ў краіне, дзе працягваюцца крывавыя сутыкненьні паміж урадавымі сіламі і ўзброенай апазыцыяй.

У суботу ў Жэнэве мяркуецца міжнародная сустрэча па Сырыі, ініцыяваная пасланцом ААН і Лігі Арабскіх дзяржаў Кофі Ананам. На сустрэчы, як чакаецца, ён выступіць з новай ініцыятывай — аб стварэньні пераходнага ўраду нацыянальнага адзінства.

Расія выступае супраць фармулёвак, якія прадугледжвалі б немагчымасьць удзелу Асада ў гэтым ўрадзе.

Напярэдадні стала вядома, што на Жэнэўскую сустрэчу ня будзе запрошаны Іран.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG